

Гэты раман, назва якога запазычаная ў вядомай карціны Пітэра Брэйгеля Старэйшага, – гіпнатычная гісторыя жыцьця дзяўчыны Веранікі, німфаманкі-нарцысысткі, што жыве ў краіне, чымсьці падобнай да Беларусі, і працуе ва ўправе канцэнтрацыйных лягероў…
Жанр | Проза |
Выдавецтва | Логвінаў |
Год выдання | 2009 |
Колькасць старонак | 354 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 130×200 мм |
ISBN | 978-985-6901-08-2 |
Няма ў наяўнасці
У кнізе «Сарока на шыбеніцы» я здзяйсняю падарожжа па целе адной маладой жанчыны, якую завуць Вераніка. Яна працуе ва ўправе канцлагераў і закаханая ў свайго начальніка.
Я пішу пра тое, што адбывалася ў розныя часы кароткага жыцця Веранікі з яе целам, і праз гэта распавядаю гісторыю. Мы пачынаем з валасоў і потым апускаемся ўсё ніжэй, каб напрыканцы кнігі зноў вярнуцца да яе твару і зазірнуць Вераніцы ў вочы. Урэшце, гэта ўсяго толькі сюжэт… ~Альгерд Бахарэвіч для nn.by