Шабаны. Адно з сакральных месцаў сёньняшняга Менску. Канцавая станцыя мітычных аўтобусаў і нікому не цікавых лёсаў. Шабаны як брама, Шабаны як пастка. Іхняя тапаніміка вяртае ў чужое мінулае, іхняя геаграфія сягае далей за вызначаныя ім межы, іхняя гісторыя больш загадкавая, чым можа падацца на першы погляд. Менавіта ў Шабанах і іх ваколіцах разгортваецца дзея гэтай кнігі, у якой прыватныя жыцьці герояў пераплятаюцца з забытымі тэорыямі акадэміка Мара, за кожным паваротам чакае патруль часу, а ўспаміны дзяцінства пішуцца на старых мапах.

Кніга Альгерда Бахарэвіча – раман пра магчымасьці мовы і немагчымасьць вяртаньня.


Беларускі пісьменьнік і перакладчык. Ад 2006 года жыў у Гамбургу, у 2013 годзе вярнуўся ў Мінск. Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2002), 2-й прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Малая мэдычная энцыкляпедыя Бахарэвіча» (2012), 2-й прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» (2013), прэміі «Кніга году» і 3-й прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Дзеці Аліндаркі» (2015). Быў адным са стваральнікаў і лідэрам панк-гурту «Правакацыя», актыўным удзельнікам творчага руху «Бум-Бам-Літ», сябра літаратурнай суполкі «SCHMERZWERK». Творы Альгерда Бахарэвіча перакладаліся на нямецкую, чэскую, украінскую, балгарскую, славенскую, польскую мовы.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: