• Паланюк Чак. Байцоўскі клуб

    9.00 руб.

    0

    Першае правіла БК — не казаць пра БК.
    І калі ты трымаеш у руках гэтую кнігу — значыцца нехта яго парушыў. Думаеш, мы тут проста б’ем адно аднаму морды? Памыляешся. Сэнс не ў бойцы. А ў тым, хто ты, калі выходзіш на бой.
    У тым. з чым ты насамрэч б’ешся. З кім ты насамрэч б’ешся. Нідзе не адчуваеш сябе настолькі жывым, як на БК.
    Тут усе мы — не тыя, хто ў рэальным жыцці.
    Мы сапраўдныя. Свабодныя. Шчаслівыя.
    Ведаеш, чаму? Не? Прачытаеш — дазнаешся. Толькі нікаму пасля не кажы, згода?

    Пераклад: Серж Мядзведзеў

    Жанр Фікшн
    Серыя Амерыканка
    Выдавецтва Логвінаў
    Год выдання 2013
    Колькасць старонак 444
    Вага (г)
    Вокладка мяккая
    Памеры 115х140 мм
    ISBN 9786098213393
    Мовы Наркамаўка

    В наличии


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , .

Герой раману пакутуе на бессань, прычына якой – непрыняцце ім грамадства спажывання. Таксама ён незадаволены тым, як разумеецца мужчынскасць у амерыканскай культуры. Ён пачынае наведваць групы падтрымкі для хворых, каб, па словах ягонага доктара, «пабачыць сапраўдныя пакуты». Пазней герой сустракае загадкавага чалавека на імя Тайлер, з якім яны разам ствараюць падпольны байцоўскі клуб як радыкальную форму псіхатэрапіі.
Рэдактура – Марыя Мартысевіч, Юлія Цімафеева; карэктура – Алена Пятровіч; вокладка – Захар Кудзін; макет і друк – выдавецтва “Логвінаў”.

Чарлз Майкл “Чак” Паланюк (Charles Michael «Chuck» Palahniuk) — амерыканскі пісьменнік і журналіст, які называе сябе аўтарам “трансгрэсіўнай” прозы. Найбольш вядомы па рамане “Байцоўскі клуб”, прызнаным найлепшым амерыканскім раманам 1996 году, паводле якога быў зняты знакаміты фільм. Паланюк — адзін з самых правакатыўных галасоў так званага Пакалення Х.

Нарадзіўся 21 лютага 1962 году ў горадзе Паска, штат Вашынгтон. Дзяцінства Паланюка прайшло ў горадзе Бербанк, штат Вашынгтон, дзе ён з бацькамі і трыма братамі і сёстрамі жыў у трэйлеры. Пасля разводу бацькоў хлопец бавіў шмат часу на ранча бабулі і дзядулі па кудзелі ў штаце Вашынгтон. Яго дзядуля па мячы быў украінцам, які іміграваў у ЗША праз Канаду і атабарыўся ў Нью-Ёрку ў 1907 годзе.

Існуюць варыянты напісання прозвішча пісьменніка. Palahniuk — гэта ўкраінскае прозвішча Палагнюк, якое вымаўляецца ў ЗША як Паланюк. Але ў дзяцінстве, калі бацькі ўзялі Чака і яго малодшую сястру на могілкі, дзе пахаваныя бабуля і дзядуля, тыя пабачылі імёны продкаў — Пола і Нік. Дзеці пачалі вымаўляць сваё прозвішча як камбінацыю гэтых імёнаў — Паланік, нафантазіраваўшы, што менавіта так гэтае прозвішча і было ўтворанае. Усе тры варыянты — Палагнюк, Паланюк, Паланік — можна сустрэць як адаптацыю імені пісьменніка ва ўсходнеславянскіх мовах.

У 1986 годзе Паланюк скончыў журфак Арэгонскага ўніверсітэта. Студэнтам стажыраваўся на Нацыянальным грамадскім радыё KLCC у горадзе Юджын, штат Арэгон. Пасля працаваў журналістам у Портлэндзе таго ж штата. Працаваў таксама механікам па дызелях у кампаніі Freightliner. Быў валанцёрам у прытулку для бесхацінцаў, у хоспісе. Яго задачай было вазіць невылечна хворых на сустрэчы групаў падтрымкі (гэты жыццёвы досвед пазней быў адлюстраваны ў рамане “Байцоўскі клуб”). Паланюк пакінуў гэтую працу пасля таго, як памёр адзін з хворых, які стаў для яго асабліва блізкім.

У 1990-х Паланюк зрабіўся чальцом Портлэндскай філіі Таварыства какафонікаў (Cacophony Society), заснаванай у 1986 годзе ў Сан-Францыска ў выніку эвалюцыі сакрэтнага анарха-таварыства Клуба самазабойцаў (Suicide Club). Будучы пісьменнік быў актыўным удзельнікам правакацыйных імпрэз Таварыства: найславуцейшай была “Буйства Санты” (Santa Rampage) — алкагольная вечарынка з нагоды Раства. Таварыства какафонікаў зрабілася правобразам праекта “Вэрхал” у рамане “Байцоўскі клуб”.

Чак Паланюк пачаў пісаць прозу ў 35 гадоў. Сам ён кажа, што зрабіўся літаратарам пасля курсаў па творчым пісьме Тома Спанбаўэра, ад якога пазычыў сваю мінімалістычную манеру. На курсы ён запісаўся, каб знайсці новых сяброў.

Яго першы раман Invisible Monsters (выйшаў у 1999) быў адрынуты выдавецтвам як заната скандальны. Тады, каб насаліць выдаўцу, Паланюк напісаў яшчэ больш скандальную рэч — “Байцоўскі клуб”. Гэты раман, да здзіўлення аўтара, прынялі ў друк у 1996 годзе. Пісьменнік прачнуўся знакамітым пасля экранізацыі рамана ў 1999 годзе.

На сёння Паланюк — аўтар 15 раманаў, 14 зборнікаў апавяданняў і трох кніг эсэістыкі. Ён шмат гастралюе па ЗША з творчымі вечарынамі.

З 2008 года Чак Паланюк — адкрыты гей. У інтэрв’ю часопісу The Advocate згадваецца, што ён жыве са сваім партнёрам “у старым царкоўным будынку” ў амерыканскім Ванкуверы, штат Вашынгтон.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: