• Барадулін Рыгор. Азбука. Вясёлы вулей

    19.90 руб.

    1

    Новае выданне вядомай азбукі «Вясёлы вулей» Рыгора Барадуліна з яскравымі малюнкамі Лізаветы Лянкевіч, студэнткі слыннага мастака Паўла Татарнікава.

    Шырокафарматная, калярова-ілюстраваная дзіцячая кніга ў цвёрдай вокладцы! Цудоўныя малюнкі Лізаветы Лянкевіч, найвыдатныя вершыкі Рыгора Барадуліна і суперпаліграфія!

    Мастачка – Лізавета Лянкевіч

    Жанр Азбука
    Выдавецтва Кнігазбор
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 76:іл.
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 295х198 мм
    ISBN 978-985-7180-61-5
    Серыя Бібліятэка СБП
    Падсерыя Каляровы ровар


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , .

Выйшла доўгачаканая»АзБуКа» Рыгора БАРАДУЛIНА
з iлюстрацыямi маей вучанiцы i дыпломнiцы Лiзы ЛЯНКЕВIЧ!!! Ужо калега, Лiзавета! Вiншую! А якая прыгажосць!
~Pavel Tatarnikov

«Вулей ёсць такі вясёлы,
Пчолы
З гэтага вулля
Прывядуць цябе да школы.
Зразумееш, немаўля,
Толькі вулей загудзе,
Што, чаго, адкуль і дзе,
Як знайсці каго і дзе,
Хто ляціць, а хто ідзе.

Літары
Ад А да Я —
Пчолак дружная сям’я
Носіць
Мёд у соты ведаў,
Просіць,
Каб усё ты ведаў.
Паступова,
Пакрысе
Іх запомніць
Трэба ўсе!

Гукі мовы роднай, наскай
Перапоўняць сэрца ласкай,
Дык шануй святыя словы
Беларускай звонкай мовы!

Радуе нябёсы й долы
Вулей азбукі вясёлы…»

Спампаваць першае выданне азбукі 1994-га году.

Рыго́р Іва́навіч Бараду́лін (24 лютага 1935, хутар Верасоўка, Ушацкі раён, Віцебская вобласць — 2 сакавіка 2014, Мінск), вядомы таксама як Дзя́дзька Рыго́р, беларускі паэт, эсэіст і перакладчык. Апошні чалавек, які атрымаў званне «Народны паэт Беларусі». Сайт, прысвечаны Барадуліну тут.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: