Мастацкі свет знакамітай п'есы «Пігмаліён» Джорджа Бернарда Шоў (1856-1950), англійска-ірландскага драматурга, лаўрэата Нобелеўскай прэміі, сатканы з парадоксаў і неверагодных метамарфоз. Простыя ісціны ён даказвае «ад адваротнага», пераказваючы сюжэт вядомага старагрэцкага міфа «навыварат»… У адрозненні ад вядомых нашаму масаваму чытачу рускіх перакладаў п'есы, гэты пераклад зроблены паводле поўнага англійскага выдання, з захаваннем аўтарскіх прадмовы, паслямоўя і ўставак.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.