• salaui
  • Бэрзыньш Улдыс. Салаўі крычаць, я па-латышску…

    5.00 руб.

    Упершыню ў Беларусі асобным выданнем выходзіць кніга вершаў вядомага латышскага паэта Улдыса Берзыньша, прыкметнага сваёй па-сапараўднаму наватарскай практыкай.
    Большасць прадстаўленых у гэтай кнізе твораў перакладзена са зборніка «Паэтызм беларус» (1984).
    Па-беларуску вершы перастварылі Андрэй Гуцаў і Алесь Разанаў.

    Жанр Паэзія
    Выдавецтва Мінск: «Кнігазбор»
    Год выдання 2013
    Колькасць старонак 124
    Вокладка мяккая
    Памеры 100х140 мм
    ISBN 978-985-7057-39-9


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , .

Улдыс Бэрзыньш — самы вядомы з сучасных паэтаў Латвіі і бадай што ў цэлым усёй Еўропы. Можна сказаць, што гэта латышскі Разанаў. Жывы класік, чалавек-эпоха, бясспрэчны заканадаўца паэтычнай моды ў Латвіі вось ужо на працягу чатырох дзесяцігоддзяў. У яго творчай скарбонцы — адзінаццаць вершаваных зборнікаў і безліч перакладаў на латышскую, у тым ліку Кніга Іова, Эклезіяст, Псалтыр, Каран… Пра Бэрзыньша кажуць, што ён пункт перасячэння — розных моў, розных спрэчных думак, чужых і ўласных, мінулага і цяперашняга. (з артыкула Міколы Чэмера, газета «Культура»)
Ганаровы акадэмік Латвійскай АН.
Кавалер ордэна Трох зорак.
Прыз Спідолы.
Прыз Аляксандра Чакса.
Прыз Балтыйскай Асамблеі.

У дзвярах рагочуць, альбо Мастацтва паэтычнага перакладу

Бярэ пяро Фрэд піша Слова і Так і Не і
ўсё папера ўсё папера
Так і Не (стой Так ці Не?) і ўсё папера
ўсё папера ўсё папера
(чуй у эстонца адно слова ёсць ні Так
ні Не а файнае як быццам Так і трапнае
як быццам Не)
ці Так ці Не туфля слізгоча сраная
папера
(атрамант дзе: ёсць Слова! ёсць яно
ні Так ні Не)
альбо ёсць Так альбо ўжо ж Не (ці так
ці не?) і ўсё папера ўсё папера ўсё папера
смяецца Не трасецца барада ў казла
ўсыхаецца бярэзіна і на вайну сыходзіць
брат ліса з’ядае вінаград і Кемпе мацае
сябе за сэрца
так прамаўляецца з паперы Так квіт-
нее піва гордым коласам дзядзькі ідуць з
аплатай кныр у хлеве рохкае і рана певень
будзіць (будзе сотня кніг і ўсюды Так і Так)
так і так і не і ўсё папера
Пацее даланя прылушчваецца слова
есць пазногаць Кемпе моташна і чорт і
Вяйнямёйнен у дзвярах рагочуць.

(з “Помніка Дону Алфрэда”)

Пераклаў з латышскай Андрэй Гуцаў


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)