

НЯМА Ў НАЯЎНАСЦІ
Нумар адчыняецца яго цэнтральнай публікацыяй — перакладам на беларускую мову сусветна вядомага рамана Дэна Браўна “Код да Вінчы”. Цікава, экранізацыя гэтага твору была забароненая да паказу на тэрыторыі Беларусі.
Таксама ў нумары: апавяданне Сцяпана Стурэйкі “Наперад! Вяртанне”, даследаванне Віктара Конлеха “Беларуска-рускае дзвюхмоўе: міф ці рэальнасць? Сучасная моўная сітуацыя ў Беларусі ў люстэрку анкетавання студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка”, а таксама рэцэнзіі Андраніка Антаняна на кнігу Міхася Казлоўскага “Да кніжных скарбаў дакрануся. Нататкі бібліяфіла” і Сяргея Сурыновіча “Каштоўныя здабыткі беларускай біблістыкі”, прысвечаная найноўшым перакладам Бібліі на беларускую мову.
Жанр | Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс |
Выдавецтва | ТАА «Гайсак» |
Год выдання | 2015, № 1–2 |
Колькасць старонак | 419 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 145 x 215 мм |
ISSN | 1392-9682 |
Няма ў наяўнасці
ДЭН БРАЎН. Код да Вінчы
СЦЯПАН СТУРЭЙКА. Наперад! Вяртанне
-РЭФЛЕКСІІ-
ВІКТАР КОНЛЕХ. Беларуска-рускае дзвюхмоўе: міф ці рэальнасць?
Сучасная моўная сітуацыя ў Беларусі ў люстэрку анкетавання студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка
-РЭЦЭНЗІІ-
АНДРАНІК АНТАНЯН. Яркая сімптаматыка
Выданне, якое разглядаецца ў рэцэнзіі: Казлоўскі, Міхась. Да кніжных скарбаў дакрануся. Нататкі бібліяфіла. — Мінск: Літаратура і мастацтва, 2011.—384 с.
СЯРГЕЙ СУРЫНОВІЧ. Каштоўныя здабыткі беларускай біблістыкі
Публікацыі, якія абмяркоўваюцца ў артыкуле:
Новы Запавет. Пераклаў Анатоль Клышка. Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014.
Чатыры Эвангельлі. Са старажытнагрэцкай на беларускую мову нанова перакладзеныя. Эвангельле паводле Мацьвея.
Эвангельле паводле Марка. Эвангельле паводле Лукі.
Эвангельле паводле Яна. Пераклад на беларускую мову Антонія Бокуна. Менск, 2014
Што такое ARCHE?
Arche (архэ́) — слова грэцкага паходжаньня (ἀρχή), што азначае «першапачатак», «першапрычына», «тое, што ляжыць у аснове».
Заданьне часопісу з такою назваю палягае на тым, каб злучыць у адным выданьні артэфакты айчыннае наратыўнае прасторы й давесьці яе да тэмпэратуры, калі становіцца мажлівым ператварэньне лёду ў ваду, а вады ў пару. Часопіс існуе ад імпульсу, скіраванага на ператварэньне й трансфармацыю, што дазваляе спазнаць новы бок навакольных рэчаў і зьяў.
Выходзьма насустрач! Мы маем што сказаць.