
-
Брава Алена. Дараванне = Прощение = Vergebung
5.90 руб.
2
Старажытнагрэчаскае слова «алетэйя» («ісціна») літаральна азначае «адсутнасць забыцця». Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну, — да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці Алены Брава «Дараванне» беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза — цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра тое, што Ганс у гэты час служыў у вермахце, і не дзе-небудзь, а ў яе родных мясцінах. Рашэнне жанчыны адназначнае: пакінуць дом былога акупанта. Аднак ні муж, ні суайчынніца-эмігрантка, ні нават дарослая дачка не разумеюць яе.Дык што прымушае Ларысу Вашкевіч не спаць уночы: выхадкі былога нямецкага салдата, які пакутуе на хваробу Альцгеймера і таму лічыць, што вайна яшчэ працягваецца? Гульня каляровых шкельцаў у калейдаскопе Мнемазіны? Ці «замацаванне афекту» гістарычнай памяці? Адказ на гэтыя пытанні дае аповесць, прызначаная для шырокага кола чытачоў.
Пераклад на нямецкую мову — Андрэ Бёма.
Жанр Аповесць Выдавецтва Выдавецкі дом «Звязда» Год выдання 2013 Колькасць старонак 208 Вокладка цвёрдая ISBN 978-985-7059-28-7
Няма ў наяўнасці
— Дараванне
— Прощение (перевод с белорусского автора)
— Vergebung (пераклад з беларускай Андрэ Бёма)
Диалог со временем: интервью-послесловие. Алесь Карлюкевич
Пісаць вершы пачала ў школе, аўтар паэтычнага зборніка «На глыбіні каранёў» (2002). Вядомасьць пісьменьніцы прынесла аповесьць «Каменданцкі час для ластавак», у аснову якой ляглі ўражаньні ад жыцьця на сацыялістычнай Кубе Фідэля Кастра. Аднайменны зборнік прозы выйшаў у 2004 годзе («Мастацкая літаратура», сэрыя «Дэбют», 2004)). Як празаік А. Брава публікавалася ва ўсіх вядучых літаратурных часопісах Беларусі, калектыўных зборніках, у тым ліку «Апавяданьне — 2005», «І зоркі над Бярэзінай — ракой», «12 актаў» і іншых. Аўтарка кніг прозы «Рай даўно перанаселены» («Галіяфы», сэрыя «Другі фронт мастацтваў», 2012), «Дараванне/Прощение/Vergebung» («Звязда», 2013, зь перакладам на нямецкую мову Андрэ Бёма).
Побач на паліцы:
Сіўко Франц, Станкевіч Юры. Дыялог
21.00 руб. У кошыкБраво Алена. Имя Тени — Свет
8.30 руб. У кошыкГарина Зоя. Роман с небес
4.70 руб. У кошык