• Брава Алена. Рай даўно перанаселены

    15.00 руб.

    0

    Міжнародная прэмія Frаnс-Tіrеur USА — Sіlvеr Bullеt 2013 за раман «Менада і яе сатыры» і іншыя творы ў аўтарскім перакладзе на расейскую мову

    Гэта не толькі раман пра сэкс. Гэта раман пра цяперашняе беларускае грамадства, жорсткі свет беларускай правінцыі. Цела для Юлі не ёсць каштоўнасцю. Яна з радасцю аддае яго ва ўласнасць кожнаму свайму «каханню». Але калі адносіны заходзяць далёка, яна сама шукае спосаб іх абарваць. Бо важная не мэта, як у іншых жанчын (шлюб, дзеці, аднапакаёвы рай), а сам працэс кахання… ~«Наша ніва»

    Жанр Раман, аповесці
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2012
    Колькасць старонак 278
    Вокладка мяккая
    Памеры 130х200 мм
    ISBN 978-985-6906-58-2


    Самавываз або бясплатная дастаўка ў Мінску па лініі метро. Перасылка поштай па Беларусі.

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , , .

Першы беларускі раман пра німфаманію. Фенаменальны. Адзін з самых значных тэкстаў беларускай літаратуры за апошняе дзесяцігоддзе. ~Андрэй Дынько, Наша Ніва
«Рай даўно перанаселены» – адзін з найлепшых твораў сучаснай беларускай літаратуры. Калі б існавала нейкая гаспадарчая мужчынская цэнзура ў літаратуры, то кніга Алены Брава такую цэнзуру дакладна б не прайшла. ~Жанна Капуста, bookster.by
У рамане Алены Брава «Менада і яе сатыры» аўтарка выступае ў розных іпастасях: то следчага, то пракурора, то адваката, то псіхіятра, то журналіста, то назіральніка, то патолагаанатама загубленай душы. Гераіня аповесці «Рай даўно перанаселены» займаецца падрабязнай рэканструкцыяй уласнага дзяцінства, бязлітасна аналізуючы існаванне трох пакаленняў жанчын, якія нарадзіліся «пад халоднымі сонцамі ўяўных велічыняў». Узаемаадносіны беларускай эмігранткі і былога салдата вермахта – у цэнтры вострасюжэтнай аповесці «Дараванне», дзеянне якой адбываецца ў сучаснай Нямеччыне. У кнігу таксама ўвайшлі першая аповесць аўтаркі «Бязлітасны мой воін» і шэраг апавяданняў.

«Рай даўно перанаселены», Алена Брава
Раман
> Менада і яе сатыры

Аповесці
> Рай даўно перанаселены
> Дараванне
> Бязлітасны мой воін

Апавяданні
> Эфект прысутнасці
> Сон піянеркі
> Крупнік для Музы
> Вялікая Кітайская сцяна


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: