

Ілюстрацыі Ферэны Бальхаўс
Пераклад з нямецкай Ірыны Герасімовіч
Жанр | Казка |
Выдавецтва | Галіяфы |
Год выдання | 2018 |
Колькасць старонак | 36 |
Вокладка | цвёрдая |
Памеры | 205×275 мм |
ISBN | 978-985-7140-98-5 |
Па гэтым творы выйшла аўдыёкніга, азнаёміцца з якой можна тут.
1. Песенка Пакатуна і Паляжуна.
2. Навальніца
3. Паляжун зажурыўся
4. Пірог
5. Паляжун стаміўся
6. Байкі
7. Ідэя
Брыгіта Шэр (нар. у 1958 г.) вырасла непадалёку ад Цюрыха, цяпер жыве ў Цюрыху. Вывучала германістыку і літаратуру народаў Еўропы, а таксама скончыла курсы дэкламацыі і спеваў. Пасля заканчэння вучобы на працягу чатырох гадоў выкладала нямецкую мову ў гімназіі, а таксама працавала дэкламатаркай на студыі, дзе запісваліся аўдыёкнігі для сляпых. З 1988 года Брыгіта Шэр ― свабодная пісьменніца, перформерка і спявачка. У сваёй творчасці яна звяртаецца да джаза, класічнай, папулярнай, этнічнай музыкі і шансона. Яе кнігі і CD для дзяцей і дарослых атрымалі шматлікія ўзнагароды, сярод якіх Швейцарская прэмія ў галіне юнацкай літаратуры, Прэмія за ўнёсак у культуру кантона Цюрых і Прэмія Фонду Пра Гельвецыя. Аўтарка была ўключаная ў ганаровы спіс Міжнароднай рады па дзіцячай і юнацкай літаратуры ЮНЕСКА, намінаваная на Нямецкую прэмію ў галіне юнацкай літаратуры, брала ўдзел у чытаннях на Прэмію Інгеборг Бахман. Творы Брыгіты Шэр перакладзеныя на 16 моў свету. Яна давала канцэрты ў шматлікіх краінах і брала ўдзел у многіх мультымедыйных праектах у сферы танцавальнага, тэатральнага і кінамастацтва.
Гісторыі цёплыя, кранальныя, шчымлівыя, глыбокія, сьветлыя, сьветла-тужлівыя. І не салодкія!)
Дзякую)
Думку, эмоцыю, пачуцьцё вядуць нечаканымі сьцяжынкамі — пасьміхаесься, задумляесься, разважаеш. Ура выданьню гэтае кнігі
Шаноўная Наста, шчыра дзякую за такі цёплы водгук! Вельмі прыемна! З павагай, Ірына Герасімовіч, перакладчыца