• Бучынская Наталля. Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by

    9.40 руб.

    У кнізе гаворка пойдзе пра не­звы­чай­на аба­яль­ную, кап­рыз­лі­вую, да­лі­кат­ную, мод­ную і сты­лё­вую авеч­ку з воў­най рэд­ка­га ко­ле­ру — бе­ла­га з бла­кіт­ным ад­цен­нем. За­вуць яе Ад­эля. Яна пра­цуе авеч­кай на фер­ме «Ка­ля­роў­ка». ~«Звязда»

    Жанр Казка
    Выдавецтва Мастацкая літаратура
    Год выдання 2013
    Колькасць старонак 166
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 220×240 мм
    ISBN 978-985-02-1389-1

    Няма ў наяўнасці


    Тэг: .Катэгорыі: , , .

Мастак — Аляксандра Іванова

Бучынская дэбютавала на старонках часопіса «Бярозка», спадабалася чытачам газеты «Літаратура і мастацтва», стала «зоркай» літаратурных імпрэз, конкурсаў і прэзентацый і, урэшце, ператварылася ў гераіню выдатна аформленай кнігі для дзяцей. ~Марына Весялуха, zviazda.by
На сакавітым лужку непадалёк ад вялікага горада працуе авечка Адэля. Кім? Вядома ж, авечкай! У яе абавязках — гадаваць шаўкавістую воўначку на прыгожыя швэдры, сукенкі і цёплыя валёнкі. Адэля надзвычай любіць сваю працу, але нястомна шукае сваё найвышэйшае прызначэнне. 3 гэтай нагоды бясконца трапляе ў надзвычайныя сітуацыі. Адэля вельмі абаяльная, але няўрымслівая і ўпартая асоба, упэўненая ў сваёй выключнасці. Авечачка змагаецца з «нервовай цёткай», ідзе ў самаволку, піша лісты ў Грынпіс, трапляе ў міліцыю… На долю яе сяброў — рахманых козачак Малімонкі і Даліктусі, уражлівага Баранчыка — таксама прыпадае шмат здарэнняў. Адэля мае вельмі добрыя арганізатарскія здольнасці, таму яна заўсёды знаходзіць таго, хто ажыццявіць яе ідэі і вырашыць праблемы. Дзякуючы гэтаму я, аўтарка кнігі, Наталля Бучынская, неаднойчы трапляла разам з Адэляй у недарэчнае становішча. А ўсё таму, што мая гераіня прагне славы.

Adeljastar@tut.by — гэ­та са­праўд­ны элект­рон­ны ад­рас, на які мож­на на­пі­саць ліст і атры­маць ад­каз ад Ад­элі. Ха­ця б па­хва­ліць яе за тое, што яна над­звы­чай сме­лая, на­стой­лі­вая, ка­рыс­ная і пры­го­жая.


Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. У 1993 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ (аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры).

Дэбютавала ў 1986 годзе з казкай у газеце «Сцяг працы» (Міёрскі р-н). Яе казкі гучалі ў радыёперадачы «Рамантыкі», публікаваліся ў дзіцячых часопісах «Вясёлка», «Островок», «Городской газете», у зборніках серыі «Беларуская аўтарская казка» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»): «Чароўныя пацеркі», «Вежа міру», «Залаты талер», у зборніку «Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» (выдавецтва «Літаратура і мастацтва»), у зборніках серыі «Школьная бібліятэка», у «Зборніку апавяданняў для пазакласнага чытання вучняў пачатковай школы» і «Пакліч у госці сонца».


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: