• Букоўскі Чарльз. Святло, і паветра, і месца, і час

    1

    Чарльз Букоўскі – культавы амерыканскі пісьменнік ХХ стагоддзя, аўтар больш чым 40 кніг, сярод якіх раманы, эсэ, апавяданні, вершы. На працягу ўсяго жыцця галоўнымі аб’ектамі творчасці пісьменніка былі класічная музыка, адзінота, алкагалізм, улюбёныя аўтары, сцэны з уласнага цяжкага дзяцінства, пісьменніцтва, натхненне, вар’яцтва, жанчыны, сэкс, каханне і скокі.

    Гэтая кніга вершаў Букоўскі таксама шмат у чым аўтабіяграфічная. І хоць манера пісьма паэта можа шакаваць натуралізмам, здацца цынічнай і грубай, улічваючы выкарыстанне ім нецэнзурнай лексікі, яго тэксты ўтойваюць лёгка ранімага, тонкага, разумнага лірыка, не пазбаўленага своеасаб лівай сентыментальнасці. Букоўскі адмаўляў, што піша непрыстойнасці, ён лічыў, што многія яго творы больш карэктна будзе назваць тым, что выяўляе непрывабны бок жыцця, той, дзе ён жыў сам.

    Жанр Вершы
    Выдавецтва HARVEST
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 128
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 124х172 мм
    ISBN 978-985-18-4133-8


    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , .

Чарлз Букоўскі (Charles Bukowski)
1920 — 1994

Чарльз Букоўскі Амерыканскі паэт і празаік. Сапраўднае імя — Генрых Карл Букоўскі (Heinrich Karl Bukowski). Нарадзіўся 16 жніўня 1920 у горадзе Андэрнах, Германія, у сям’і амерыканскага вайскоўца польскага паходжання Генрыха Букоўскі і немкі Катарыны Фэт. У 1923 годзе сям’я з маленькім Генры, як пазней на амерыканскі манер пачалі яго называць бацькі, пераязджае ў ЗША і з 1926 году пасяляецца ў Лос-Анджэлесе, дзе Букоўскі пражыве амаль усё жыццё.

Пасля заканчэння сярэдняй школы Букоўскі год правучыўся ў гарадcкім каледжы Лос-Анджэлеса на факультэце ангельскай мовы і журналістыкі, спадзеючыся стаць пісьменнікам. У 1941 годзе Чарльз сыходзіць з дому, пасля таго як бацька, прачытаўшы яго апавяданні, літаральна выкідвае рэчы сына на двор.

Першае апавяданне Букоўскі было надрукаванае ў 1944 г., праз два гады наступнае. Але Букоўскі расчароўваецца ў пісьменніцкай дзейнасці і амаль дзесяць гадоў нічога не піша. У 1955 Бук трапляе ў клініку з дыягназам “крываточная язва”, прычына якой — празмернае ўжыванне алкаголю. Яго выратоўваюць ад смерці, але забараняюць піць. Забарону Букоўскі ігнаруе.

Пасля выпіскі з клінікі ён зноў пачынае пісаць, у асноўным вершы. Яго першы паэтычны зборнік «Кветка, кулак і пажадлівае выццё» (Flower, Fist and Bestial Wail) накладам 200 асобнікаў пабачыў свет у 1960 годзе, затым «Вершы на доўгую дыстанцыю для гульцоў, што прайграліся» (Longshot Poems for Broke Players) — у 1962 г. Першы зборнік апавяданняў «Усе сракі ў свеце і мая» (All Assholes In The World And Mine) з’явіўся ў 1966 годзе.

Асноўныя паэтычныя зборнікі Букоўскі, якія зацікавілі яго крытыкаў і чытачоў, былі надрукаваныя ў выдавецтве Loujon Press. У пачатку 1960-х Loujon Press таксама выдаваў літаратурны часопіс The Outsider, дзе друкаваліся творы Джэка Керуака, Алена Гінзберга, Генры Мілера, Ўільяма Бэроўза і іншых. У першым нумары часопіса з’яўляецца падборка вершаў і Чарльза Букоўскі. А ў 1966 па выніках апытання часопіса Бук прызнаны «Аўтсайдарам году».

З 1967 года Букоўскі вядзе калонку «Нататкі старога распусніка» (Notes of A Dirty Old Man) у газеце Open Air, а затым у Los Angeles Free Press. Гэтыя тэксты былі выдадзеныя асобнай кнігай у 1969 годзе.

У 1960—1970-х Чарльз Букоўскі робіцца надзвычай папулярным, асабліва ў Еўропе. Гэтым поспехам ён у вялікай ступені абавязаны свайму прыхільніку і выдаўцу Джону Марціну, які ў 1969 годзе прапануе выплачваць пісьменніку 100 даляраў штомесяц, каб той мог увесь час прысвячаць творчасці. Букоўскі пагаджаецца і кідае працу на пошце. Менш чым праз месяц пасля звальнення ён піша свой першы раман «Пошта» (Post Office), які ў 1971 годзе пабачыў свет у выдавецтве Марціна Black Sparrow Press.

Усе раманы Чарльза Букоўскі ў многім аўтабіяграфічныя. Яго альтэр эга Генры Чынаскі — алкаголік, валацуга і бабнік, які жыве сярод злачынцаў і адкідаў грамадства, але часам трапляе з дапамогай жанчынаў і ў высокія колы. Упершыню Чынаскі з’яўляецца ў аповесці «Прызнанні чалавека, звар’яцелага настолькі, каб жыць са звярамі» (Confessions of a Man Insane Enough to Live With Beasts), потым у раманах: вышэйзгаданая «Пошта», «Фактотум» (Factotum, 1975), «Жанчыны» (Women, 1978), «Хлеб з вяндлінай» (Ham on Rye, 1982).

Апошні зборнік вершаў, які выходзіць пры жыцці паэта, — «Вершы апошняй ночы на Зямлі» (The Last Night of the Earth Poems).

Чарльз Букоўскі памёр 9 сакавіка 1994 ад лейкеміі, у хуткім часе пасля таго, як скончыў свой апошні раман «Макулатура» (Pulp). Цырымонію пахавання правялі будысцкія манахі. На яго магільнай пліце напісана «Не спрабуй» (Don’t try).

Тэкст Юліі Цімафеевай, інтэрнэт-часопіс «Прайдзісвет»



Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: