Мастак — Аксана Аракчэева

У гэтых апавяданнях няма фантастыкi, там дзейнiчаюць звычайныя хлопчыкi i дзяўчынкi, iх бацькi, бабулi i дзядулi, настаўнiкi, суседзi… Ну, хiба што не заўсёды ў рэальным жыццi ёсць столькi святла, дабрынi i разумення. Таму, напэўна, i патрэбныя кнiгi, дзе ёсць своеасаблiвы маральны камертон, якi без пафасу i дыдактызму падказвае, як належыць учыняць. Вось хлопчыкi гарэзуюць, адзiн з iх парваў белую кашулю. А яму выступаць на сцэне са школьным хорам, ён салiст! Мацi, якая выхоўвае яго адна, не можа выдаткаваць грошай на яшчэ адну кашулю. Без параднага ўбору на сцэну не пусцяць. Што рабiць сябру хлопчыка, таксама харысту? Аддаць уласную кашулю, як той просiць? Цi заявiць — сам вiнаваты, цярпi? Цi пазычыць сваю старую, дзiравую вопратку? Цi вось тыповая сiтуацыя: аднакласнiца пачынае ўвесь час чапляцца да хлопца. Той не разумее, што адбываецца, хаваецца, крыўдуе. Нарэшце б’е нахабу заплечнiкам.
Перажывае — як мог падняць руку на дзяўчынку? А «ахвяра» шчаслiвая: нарэшце аб’ект сiмпатыi адгукнуўся на «знакi ўвагi»! Смешная сiтуацыя? Але колькi перажыванняў у падлеткаў з-за такiх непаразуменняў! У кнiзе прывабныя вобразы дарослых: зразумеюць, падкажуць, падтрымаюць. Так бы заўсёды ў жыццi. Дадам, што кнiжка цудоўна аформлена вядомай мастачкай Аксанай Аракчэевай.

Людміла Рублеўская

Тамара Пятроўна Бунта – вядомы журналіст, працавала ў розных беларускіх выданнях. У 2003 – 2014 гадах была галоўным рэдактарам часопіса жанчын Беларусі “Алеся” (былая назва – “Работніца і сялянка”). З’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкалаў, прысвечаных тэме дзяцінства, мацярынства, грамадскай дзейнасці жанчын. Стваральнік цыкла сямейных гісторый “Вядомыя людзі Беларусі вачамі родных і блізкіх”. Узнагароджана Знакам “Выдатнік друку Беларусі”.

Член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, член ГА “Беларускі саюз журналістаў”, член прэзідыума ГА “Беларускі саюз жанчын”. З’яўляецца старшынёй Клуба творчых жанчын “Спадарыня”, створанага пры СПБ.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: