Што спяваюць розныя машыны? Адкуль бяруцца і куды знікаюць зачараваныя домікі? Якія падзеі разгортваюцца ў лужынах? Аматарам пафантазіраваць, малым і вялікім, – новая кніжка вершаў Веры Бурлак.
Вера Бурлак (Джэці) – сучасная паэтка, літаратуразнаўца, перакладчыца, аўтарка кніг паэзіі «За здаровы лад жыцьця!» (2003), «Забі ў сабе Сакрата» (2008, сумесна з Віктарам Жыбулем), кнігі прозы «Творы соннага жанру» (2011), удзельніца шэрагу музычных і тэатральных праектаў.