Кніга, каб выціскаць-вытручваць з сябе Сакрата. На апошняй старонцы ўнутраны Сакрат проста абавязаны будзе памерці, а чытач – горка-горка загаласіць. Але не па Сакрату, а па маленькіх рыбках, якім не далі дагуляць у футбол. ~Алена Карп
Кніга сямейнай пары ўлапішыстаў Віктара Жыбуля і Веры Бурлак – для тых, хто хоча знітаваць сваё жыццё з паэзіяй. Вершы з яе можна завучваць на памяць, дэкламаваць пад музыку, выкарыстоўваць у побыце дарэчы і недарэчы, прамаўляць за святочным сталом, мармытаць у дyшы, шаптаць, каб заснуць, і выгукаць, каб прачнуцца… Урэшце, іх можна проста чытаць, паслядоўна перагортваючы старонкі. Для шырокага кола чытачоў.