Мастачка — Кацярына Сімановіч

Мікола Бусько (нарадзіўся 30 верасьня 1940 году, в. Пагарэлка, Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларускі паэт.

Першыя вершы апублікаваў у 1970 годзе ў раённым друку. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1989 году. Вершы друкаваў у часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», газэце «Літаратура і мастацтва», а таксама ў калектыўных зборніках «Дзень паэзіі», «Паэзія Берасцейшчыны». Аўтар кнігі паэзіі «У Нёмна на плячах» (1986), «Ад галінкі да сучка — тэлефон у павучка» (1993), «Сузор’е Шаляў» (1995), «Шасцікрылец Хмарагон» (1997). Цяпер піша і рыхтуе да выданьня прозу.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: