• Бутэвіч Анатоль. Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца

    3.50 руб.

    1
    Лонг-ліст Прэміі Цёткі — 2016

    Кожны дзень, кожную хвіліну вакол нас адбываюцца незвычайныя з'явы І неверагодныя падзеі. Трэба толькі ўмець бачыць нябачныя цуды, хацець слухаць ненапісаныя казкі, якія расказвае нам сама прырода. Паглядзі, як пяшчотна лашчыць сонейка кожную травінку І кветачку, кожнага звярка і птушку. Паслухай, якую ўдзячную песню спявае месяцу І зорам салавейка. Паназірай, як лёгка падае на зямлю, ратуючы яе ад холоду, нябесная сняжынка, як доўга кружыцца ў паветры пажоўклы восеньскі лісток, назаўсёды развітваючыся з роднай галінкай. I тады ты зразумееш, што ўсе мы жывём у казцы. Самай сапраўднай і непаўторнай казцы жыцця. У гэтую займальную казку запрашаюць цябе чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца.

    Жанр Казкі
    Выдавецтва Выдавецкі дом «Звязда»
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 48
    Вокладка мяккая
    ISBN 978-985-575-028-5


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , .

Мастак — Марыя Каратаева

«Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца», Анатоль Бутэвіч
> Чараўніца Восень Зіме не паддаецца
> Зюзевы служкі
> Як туман з лесу ўцякаў
> Небывалае здарэнне ў Снежным каралеўстве і Водным царстве
> Сняжынка падарожніца
> Першы палёт верабейкі
> Як сасна з бярозай пасябравалі

Беларускі пісьменнік Анатоль Бутэвіч піша казкі для дзяцей і дарослых, а таксама творы гістарычнай тэматыкі. У казках імкнецца падслухоўваць галасы прыроды: шчабятанне птушак, размову кветак, дрэў, лясных жыхароў. I тады казкі набываюць здольнасць браць чытача ў палон, здзіўляць чароўнасцю беларускага слова.
Здараецца, сам аўтар трапляе ў тое нябачнае і непаўторна-зваблівае царства-гаспадарства, дзе адбываюцца незвычайныя здарэнні і дзівосныя дзівы, а ён разам са сваімі героямі намагаецца разгадаць загадкі прыроды і гісторыі, убачыць нябачнае, зразумець незразумелае.
А яшчэ пісьменнік ахвотна далучаецца да незвычайных авантурных прыгод сваіх герояў. Разам з чароўным канём-скакуном, напрыклад, ён выправіўся ў найцікавае падарожжа на санях, запрэжаных мядзведзямі, па падземным радзівілаўскім «метро» ад Нясвіжскага замка да Мірскага. Нездарма назвы ягоных казачных кніг пазначаны прыгодніцкімі матывамі: «Прыгоды Лісціка-Карунчыка», «Прыгоды памаўзлівай Рыскі», «Як Акіян з Кропелькай барукаўся». I нават шкадлівы камп’ютарны Вірус Шкодзя перастаў замінаць аўтару, калі Анатоль Бутэвіч стварыў пра яго кнігу казак «Прыгоды Віруса Шкодзі».

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: