• Бутэвіч Анатоль. Таямніцы Крэўскага замка
  • Бутэвіч Анатоль. Таямніцы Крэўскага замка

    21.60 руб.

    0

    Амаль 700-гадовы Крэўскі замак, які знаходзіцца ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, вядомы ў гісторыі найперш тым, што вялікі князь літоўскі Ягайла 14 жніўня 1385 года падпісаў тут пагадненне з Каралеўствам Польскім, якое назвалі Крэўскай уніяй. Гэта моцна змяніла ход еўрапейскай гісторыі. Па запрашэнні шляхты Ягайла стаў королём польскім. 70-гадовы Ягайла разам са сваёй чацвёртай жонкай 17-гадовай Соф'яй Гальшанскай стаў пачынальнікам каралеўскай дынастыі Ягелонаў-Ягайлавічаў.
    3 першым на нашых землях мураваным Крэўскім замкам-кастэлем звязаны лёсы многіх гістарычных асоб. Вялікія князі літоўскія Гедымін і Альгерд будавалі Крэўскую фартэцыю.
    У Княскай вежы задушылі бялікага князя літоўскага Кейстута.
    3 гэтых жа лёхаў у жаночым уборы ўцёк ад сваёй смерці будучы вялікі князь літоўскі Вітаўт.
    У Крэўскім замку пісаў лісты да Івана Грознага першы рускі дысідэнт князь Андрэй Курбскі.
    I, як кожны старажытны замак, Крэўскі таксама ахінуты легендамі, паданнямі, небыліцамі, у ім дагэтуль жывуць прывіды, а падземныя хады ўсё яшчэ чакаюць сваіх адкрывальнікаў.
    Жанр Гістарычныя нарысы
    Выдавецтва Звязда
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 176
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 210х248 мм
    ISBN 978-985-575-015-5


    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , , , , , , .

Падарожжа па нашай гісторыі з Вітаўтам Вялікім

Святое поле Беларусі
Хто заснаваў Крэва?
Крэва — сталіца Нальшчан, або Даўмонтаў горад
Пскоў таксама Даўмонтаў
Легенда пра самазабойства абаронцаў замка Піленай
Замак — гэта замок для ворага
Крэўскі замак-кастэль — першы мураваны і самы старажытны
Легенда пра кемлівага Юрку і насыпаную ім Юраву гару
«Каб ты на Крэўскі замак валуны цягаў»
Замкавыя адметнасці
Вялікая і забытая
Легенда пра панну з сабачкам
Загадка Кейстута
Чаму Княская вежа стала называцца Кейстутавай
Пра князя у жаночым уборы
Ягайла выбірае за жонку дачку маскоўскага князя Дзмітрыя Данскога, а польская шляхта прапануе яму сваю каралеву Ядвігу
Легенда пра Ягайлаў хвост
Крэўская унія: з чаго ўсё пачалося
Прынцып даміно
Быць беларусам? Быць!
Шлюбныя повязі гаспадароў Княства
Вянчанне Ягайлы з Полылчай. Крэўскі дакумент…
… і спрэчкі вакол яго
Унія адбывалася за уніяй, а ВКЛ працягвала існаваць
I праваслаўя не выракліся
Новагародскае шлюбаванне 70-гадовага Ягайлы
Смаргонь і Радзівілы
Першы рускі дысідэнт Андрэй Курбскі
Жнівень у гісторыі народаў
Лёсам звязаныя з Крэвам
Хроніка жыцця і дзейнасці Вітаўта Вялікага
Каралеўская Галгофа, або Ягайлава падсумаванне
Спадзявальнае развітанне
Слава и неславие Кревского замка

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: