• Бутэвіч Анатоль. Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў

    0

    І з Нясвіжскім замкам, і з ягонымі гаспадарамі Радзівіламі адбывалася столькі займальных і неверагодных прыгод, што сёння цяжка разабрацца, дзе праўда, а дзе людская прыдумка. Герой казкі Данік вырашыў наведаць адно з самых таямнічых і легендарных нясвіжскіх збудаванняў — Радзівілаўскае метро. Разам з чароўным сваім спадарожнікам бардова-чырвоным канём спусціўся ён у глыбокія і загадкавыя лёхі. Злучаюць яны некаранаваную сталіцу Нясвіж і цыганскую сталіцу Мір. Чаго толькі не пабачыў і не пачуў Данік там! Вельмі шмат можна даведацца пра жыццё, дзейнасць і багацці Радзівілаў, калі быць назіральным і ўважлівым падчас падарожжа па Радзівілаўскім метро з Данікам.

    Жанр Казка
    Выдавецтва Мастацкая літаратура
    Год выдання 2016
    Колькасць старонак 46
    Вокладка мяккая
    ISBN 978-985-02-1548-2


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , .

Мастак — Лізавета Емяльянава

Анатоль Іванавіч Бутэвіч (нар. 15 чэрвеня 1948, хут. Язавец Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.; Псеўданім: Максім Валошка) — беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966). Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986—1987), у ЦК ЛКСМБ (1973—1975, 1979—1980) і ЦК КПБ (1980—1986, 1987—1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994—1996). У 1996—1998 — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998—2000 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. У 2001—2009 — саветнік старшыні Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый. У студзені-маі 2009 — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Кандыдат навук у галіне інфармацыйных тэхналогій.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года, сябра Беларускага саюза журналістаў з 1972 года. Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: