• Буценеў М. А. Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых

    19.90 руб.

    11

    Міхаіл Апалінар’евіч Буценеў нарадзіўся ў 1919 годзе ў Ялце, куды бацькі яго з’ехалі з Масквы пасля рэвалюцыі. Яму не было года, калі яго сям’я з’ехала ў Аўстрыю праз Канстанцінопаль; пазней яны пераехалі ў Францыю, дзе сабраліся многія члены іх вялікай сям’і. У 1934 годзе ўсе перабраліся ў Польшчу, дзе захаваўся фамільны маёнтак Шчорсы на мяжы з Савецкім Саюзам. У Варшаве М. А. Буценеў атрымаў атэстат сталасці. Буценевы пражылі ў Польшчы да 1939 года, пакуль вайна іх усіх не раскідала. М. А. Буценеў апынуўся ў Германіі, дзе вучыўся міжнароднай эканоміцы, і ў рэшце рэшт у 1944 годзе пераехаў у Францыю. У Парыжы працаваў у Міжнароднай арганізацыі дапамогі эмігрантам, якая і перавезла яго разам з жонкай і дзецьмі ў Амерыку, у Нью-Ёрк. Спачатку ён нядоўга працаваў на фабрыцы, аднак затым уладкаваўся ў банк, дзе спецыялізаваўся на міжнароднай эканоміцы і вандраваў па ўсёй Еўропе, Афрыцы і Блізкім Усходзе (ён размаўляў на шасці мовах). Памёр Міхаіл Апалінар’евіч у 1992 годзе.

    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 246 ст.
    (уклейка — 40 ст.)
    Вокладка Мяккая
    Памеры
    145×210 мм
    ISBN 978-985-7140-86-2

    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , .


Водгукі


Чытач
Вольга
Сентябрь 27, 2018

А чаму БуцЯнёвы раптам сталi БуцЕневымi?? Калi узялiся за перавод, хацяб граматных спецыялiстау задзейснiвайце!

Галіяф Гандляровіч
admin
Сентябрь 27, 2018

Былі задзейнічаны спецыялісты. Пераклад і карэктура: Віка Трэнас. Рэдактар: Антон Астаповіч. Куратар: Юры Меляшкевіч.

Чытач
Вольга
Сентябрь 27, 2018

Памылка у прозвiшчы вiдавочна, вельмi жаль, што у нашай краiне няма граматных фiлолагау и гiсторыкау для такога рода перакладау. Дзякуй за iнфармацыю.

Галіяф Гандляровіч
admin
Сентябрь 27, 2018

Куратар кантактуе са спадкаемцамі роду.

Чытач
Вольга
Сентябрь 27, 2018

Я ведаю спадкаемцау и яны па-беларуску не разумеюць зусiм. Таму и выходзяць такiя «шэдэуры».. Гэта канешне не да вас пытанее.

 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: