Малюнкі Алены Каравай-Лойкі, Святланы Слуцкай

Бліночак з неба
Музыка
Скарб
Іванка-прасцячок
Мурашка Палашка
Сярэбраная Табакерка
> Гонар і чэсць сям’і
> Паляванне
> Дудкі! Не вылезеш з будкі…
> Ад нянавісці да любві
> Цуды табакеркі
> Дзіда-дзедавыя госці
> Рыцары Смерці
> Нехта ў чорнай карэце
> У караля Пінг-Понга
> Пры начным вогнішчы
> Скамарохі
> Цудадзейныя буракі
> Сон і прабуджэнне
> Статуі
> Жыві, Ксаверы!
> Пан і ксёндз
> Малайчына, Люсенька

Змітрок Бядуля (сапр. Самуіл Плаўнік) нарадзіўся ў небагатай габрэйскай сям’і ў вёсцы Пасадзец на Лагойшчыне. У 1912 Бядуля пераехаў у Вільню, працаваў у канторы лесапрамыслоўца, затым у рэдакцыі “Нашай Нівы” разам з Янкам Купалам. Апавяданні, напісаныя Змітраком Бядулем у тыя гады, зрабіліся класікай беларускай літаратуры. Летам 1915 з Вільні вярнуўся ў в. Пасадзец, а неўзабаве пераехаў у Мінск, дзе працаваў у беларускім бежанскім камітэце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі некалькі гадоў працаваў у газеце “Савецкая Беларусь” і іншых, быў рэдактарам дзіцячага часопіса “Зоркі”. У 1926 пачаў працаваць у Інстытуце беларускай культуры, рэдагаваў краязнаўча-этнаграфічны часопіс “Наш край”. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне “Маладняк”, пасля — ва “Узвышша”. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуяваўся з Беларусі. Сябра СП СССР з 1934.
Першы надрукаваны твор — імпрэсія на беларускай мове “Пяюць начлежнікі” (“Наша Ніва”, 1910). Друкаваў вершы па-руску ў часопісах “На берегах Невы” (Пецярбург) і “Молодые порывы” (Вільня). У 1913 апублікаваў зборнік лірычных імпрэсій “Абразкі” (Пецярбург). У паслярэвалюцыйны час выйшлі кнігі паэзіі “Пад родным небам” (1922), “Буралом” (1925), “Паэмы” (1927), зборнікі апавяданняў “На зачарованых гонях” (1923), “Апавяданні” (1926), “Выбраныя апавяданні” (1926), “Танзілія” (1927), “Дэлегатка” (1928), “Тры пальцы” (1930), “Незвычайныя гісторыі” (1931), “Па пройдзеных сцежках” (1940), аповесці “Салавей” (1928, экранізаваная і пастаўленая ў 1937, аднайменны балет — у 1939), “Набліжэнне” (1935), “У дрымучых лясах” (1939, часопіс “Полымя”), двухтомны раман “Язэп Крушынскі” (1929—1932), “Выбраныя творы” (1934). Выдаў дзіцячыя кнігі “Качачка-цацачка” (1927, казка), “Вясной” (1928, вершы), “Гаспадарка” (1930, вершы), “Мурашка-Палашка” (1939, вершаваная казка), “Люцік” (1940, верш), “Хлопчык з-пад Гродна” (1940, паэма). Выдаў даследаванне “Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных казках і песнях” (1924), кнігу нарысаў “Дзесяць” (1930).
Пераклаў з іўрыту на беларускую мову аповесць Шолама-Алейхема “Хлопчык Мотка” (1930), раман С. Годынера “Чалавек з вінтоўкай” (1933), кнігу С. Каган “Апавяданні” (1940), паасобныя вершы Т. Шаўчэнкі, Ю. Будзяка. Шмат твораў і зборнікаў выйшлі пасля смерці і ў пасляваенныя гады: “Апавяданні” (1947), “Мае забавы” (1949, вершы), “Сярэбраная табакерка” (1958, казка і апавяданні), “Дзень добры!” (1979, вершы, казкі, апавяданні), асобныя вершы, казкі. У 1951—1953 выйшаў Збор твораў у 4-х, у 1985—1989 — у 5 тамах.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: