Сапраўднае імя Самуіл Яфімавіч Плаўнік. Нарадзіўся 23 красавіка 1886 года ў вёсцы Пасадзец. Зьдзяцінства захапляўся чытаннем. Ведаў іўрыт, ідыш, нямецкую, беларускую, рускую, і крыху польскую і ўкраінскую мовы. Пераклаў з ідыша на беларускую мову аповесць Шолам-Алейхема «Хлопчык Мотка» (1930), раман Самуіла Годынера «Чалавек з вінтоўкай» (1933), кнігу Сары Каган «Апавяданні» (1940), з украінскай — паасобныя вершы Ю. Будзяка, Т. Шаўчэнкі, у тым ліку «Халодны Яр», «Запавет», «Русалка», «Ведзьма», «Лілея» і іншыя. Аўтар твораў у вершах і прозе. Часам у ягоных творах праглядаюцца містыка і праявы сусветнае тугі. Аўтар гістарычнай аповесці-казкі «Салавей», у якой чытаецца прыхаванае непрыманне таталітарнага рэжыму.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)