Кніга з польскім поглядам на падзеі сярэдзіны XVII стагоддзя па-беларуску.

У сярэдзіне XVII стагоддзя на тэрыторыі Беларусі мелі месца падзеі, якія можна смела параўнаць з сённяшняй грамадзянскай вайной у Лівіі.

Адно што маштаб і тэмпы паўстання Хмяльніцкага па аб’ектыўных прычынах саступалі дзеянням Кадафі. У тыя часы любы ўзброены канфлікт унутры краіны расцягваўся на гады. У ХХ стагоддзі дастаткова некалькіх месяцаў, а то і тыдняў. Ды і матывы Хмяльніцкага не судаюць з матывамі лівійскіх паўстанцаў. Аднолькавым застаецца змест — вайна.

Усё большая паланізацыя, прыніжэнне правоў праваслаўных магнатаў, шляхецкая анархія, якая панавала ў Каралеўстве — усё гэта вельмі негатыўна настройвала жыхароў усходу краіны, а ў дадатак аслабляла ВКЛ.

Вынікам было паўстанне Хмяльніцкага. Падзеі, якія ў сучаснай Украіне ўспрымаюцца ледзьве не як вайна за незалежнасць. Украінцы даруюць Багдану ўсё — і тэрор уласнага насельніцтва, і варварскія нават для тых часоў метады вядзення вайны, і нават сувязь з Масквой.

Польскі погляд таксама адназначны і супрацьлеглы. Для Кракава і Варшавы Багдан Хмяльніцкі — гэта здраднік, які дзейнічаў выключна з мэтай раздзяліць дзяржаву і раздаць яе часткі суседзям, не забыўшыся пры гэтым на сябе.

Што думаць аб Хмяльніччыне беларусам, пакуль невядома. Тыя далёка няпоўныя артыкулы і публікацыі, што ўжо пабачылі свет, адказу не даюць. Магчыма, праца Вітальда Бярнацкага «Паўстанне Хмяльніцкага: ваенныя дзеянні ў Літве ў 1648 — 1649 гадах» дазволіць вызначыцца з поглядамі на адну з самых драматычных падзей нашай гісторыі.

паводле крыніцы

PDF-файл: zmiest_bjarnacki

PDF-файл: ustup

PDF-файл: bibliyagrafiya

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: