• Алесь Бычкоўскі Анамалія
  • Бычкоўскі Алесь. Анамалія

    5.70 руб.

    Героі «Скарпіёнаў Даўра», касмічныя кантрабандысты, падчас даследвання закінутага карабля выпадкова знаходзяць старажытны артэфакт, за якім, як аказалася, даўно палююць усе вядомыя спецслужбы Галактыкі. Артэфакт мае ўласцівасць вымушаць людзей, якія побач, казаць толькі праўду. Узнікла небяспека, што зламыснікі ўпотай правязуць небяспечную рэч на савет Галактычнага Сената, і тады палітыкі пачнуць прызнавацца ў хабарніцтве, тэрактах, гандлю рабамі і іншым, настане глабальны палітычны крызіс і пачнецца вайна. Спыніць развіццё трагічных падзей узяліся палкоўнікі варагуючых разведак… 

    Серыя «Калекцыя беларускай фантастыкі».

    Жанр Фантастыка
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2012
    Колькасць старонак 136
    Вокладка мяккая
    Памеры 120×165 мм
    ISBN 978-985-6906-59-9


    Самавываз або бясплатная дастаўка ў Мінску па лініі метро. Перасылка поштай па Беларусі.


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , .

Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі змешчаныя ў гэтай кнізе: дзве фантастычныя навелы «Ён прыйдзе апоўначы» і «Муары Лідлу». А разам з імі — захапляльныя аповесці і твор па-за жанрам — «Хвалі. Бязмежная плынь» — для тых, хто любіць філасофскія вандроўкі.

«АНАМАЛІЯ»
> Анамалія
> Скарпіёны даўра
> Ён прыйдзе апоўначы
> Муары Лідлу
> Дзень імператара
> Хвалі. Бязмежная плынь

Нарадзіўся ў 1975 г. у г. Беразіно Мінскай вобласці. У 2000 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у бярэзінскай раённай газеце «Бярэзінская панарама». Быў фотамастаком, загадчыкам рэкламнага аддзела, качагарам, піларамшчыкам, вартаўніком і шмат яшчэ кім. Аўтар кніг «Горад за 101-ым кіламетрам» і «Анамалія».

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: