• Чарнякевіч Андрэй. Нараджэнне беларускай Гародні

    14.10 руб.

    Кніга распавядае пра фармаванне ў Гародні аднаго з галоўных цэнтраў беларускага нацыянальнага руху ў першай палове ХХ ст. На падставе малавядомых архіўных і друкаваных крыніц аўтар стварае шырокую панараму сацыяльна-палітычнага жыцця даваеннай Гародні, апісвае яе беларускае аблічча на фоне бурлівых падзей, звязаных са шматлікімі зменамі ўлады і ўсталяваннем новых парадкаў у горадзе.

    Кніга адрасаваная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускага нацыянальнага руху, а таксама мінулым Гародні і гарадзенскага рэгіёна.

    Жанр Навуковая літаратура
    Выдавецтва А. М. Янушкевіч
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 172
    Вокладка мяккая
    Памеры 145×200 мм
    ISBN 978-985-90346-7-1


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , .

Фрагмент кнігі на issuu.com

Бадай уся кніга Андрэя Чарнякевіча – гэта хроніка цяжкай, самаадданай і часта безнайдзейнай барацьбы за ўтварэнне самастойнай беларускай дзяржаўнасці, правы беларускай мовы і беларускай культуры. Аднак у гэтым, на нашу думку, і заключаецца галоўная перавага даследвання. Беларускі рух у ёй паказаны не як шэраг гераічных актаў, а як напружаная праца. ~Андрэй Вашкевіч, palityka.org
«Нараджэнне беларускай Гародні», Андрэй Чарнякевіч
Уступ
Раздзел I. ПЕРШЫЯ КРОКІ
Раздзел II. ПРЫТУЛАК ВЫГНАНЦАЎ
Раздзел III. ПЕРШЫ ГАРАДЗЕНСКІ БЕЛАРУСКІ ПОЛК
Раздзел IV. ЗМЕНА АТАЧЭННЯ
Раздзел V. МЕХАНІЗМ УПЛЫВАЎ
Раздзел VI. БЕЛАРУСКІ КУЛЬТУРНІЦКІ ПРАЕКТ
Раздзел VII. “ПРАВАМ ЦІ МЯЧОМ”
Раздзел VIII. “ПАТРЫЁТЫ АД ГРОШАЙ”
Раздзел IX. ПАРТРЭТ У ІНТЭР’ЕРЫ
Заключэнне

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: