

Кнігу склалі як аўтарскія, так і народныя творы. Чытачы знойдуць у ёй добра вядомыя “Каток – залаты лабок”, “Пшанічны каласок”, “Рукавічку”, а яшчэ аўтарскія казкі Янкі Брыля “Жыў-быў вожык”, “Страшная казка пра страшнага звера” Івана Бурсава ды іншыя. Таксама надрукаваныя дзіцячыя вершы беларускіх аўтараў! На старонках кнігі ёсць вершы класікаў беларускай літаратуры Ларысы Геніюш, Артура Вольскага, Янкі Журбы, Васіля Віткі, Рыгора Барадуліна і іншых. Ёсць там і вершы і сучасных аўтараў: Дануты Бічэль-Загнетавай, Паўла Марціновіча, Андрэя Хадановіча, Сержука Сокалава-Воюша, Анатоля Івашчанкі і Веры Бурлак.
Жанр | Казкі |
Выдавецтва | Кнігазбор |
Памеры | 210х290 |
Год выдання | 2016 |
Колькасць старонак | 60 |
Вокладка | цвёрдая |
ISBN | 978-985-7144-81-5 |
Любiмая кнiга наша сына (2.5 гады), вельмi крутая! Прыгожыя малюнкi, клевыя вершы! Верш пра змея — гэта наш хiт
Выдатнае першае знаемства з роднай мовай!