• Букоўскі Чарлз. Чытво

    9.00 руб.

    0

     У “Ладдзі роспачы” Караткевіча Смерць прыходзіць да героя, каб згуляць з ім у шахматы. У «Чытве» Букоўскага Лэдзі Смерць прыходзіць да героя, каб замовіць яму дэтэктыўнае расследаванне. У рамане “Чытво” аўтар гуляецца з штампамі бульварнай літаратуры, ствараючы адначасова і дэтэктыў, і пародыю на яго. Кніга пабачыла свет пасля смерці пісьменніка. “Чытво” – гэта, па сутнасці, паэма, напісаная амерыканскім слэнгам і лаянкай.
    Пераклад: Ігар Кулікоў
    Жанр Фікшн
    Серыя Амерыканка
    Выдавецтва Логвінаў
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 484
    Вага (г) 270
    Вокладка мяккая
    Памеры 115х140 мм
    ISBN 9786098213393
    Мовы Тарашкевіца

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , .

Амерыканскі паэт і празаік. Сапраўднае імя — Генрых Карл Букоўскі (Heinrich Karl Bukowski). Нарадзіўся 16 жніўня 1920 у горадзе Андэрнах, Германія, у сям’і амерыканскага вайскоўца польскага паходжання Генрыха Букоўскі і немкі Катарыны Фэт. У 1923 годзе сям’я з маленькім Генры, як пазней на амерыканскі манер пачалі яго называць бацькі, пераязджае ў ЗША і з 1926 году пасяляецца ў Лос-Анджэлесе, дзе Букоўскі пражыве амаль усё жыццё.
Пасля заканчэння сярэдняй школы Букоўскі год правучыўся ў гарадcкім каледжы Лос-Анджэлеса на факультэце ангельскай мовы і журналістыкі, спадзеючыся стаць пісьменнікам. У 1941 годзе Чарлз сыходзіць з дому, пасля таго як бацька, прачытаўшы яго апавяданні, літаральна выкідвае рэчы сына на двор.
Першае апавяданне Букоўскі было надрукаванае ў 1944 г., праз два гады наступнае. Але Букоўскі расчароўваецца ў пісьменніцкай дзейнасці і амаль дзесяць гадоў нічога не піша. У 1955 Бук трапляе ў клініку з дыягназам “крываточная язва”, прычына якой — празмернае ўжыванне алкаголю. Яго выратоўваюць ад смерці, але забараняюць піць. Забарону Букоўскі ігнаруе.
Пасля выпіскі з клінікі ён зноў пачынае пісаць, у асноўным вершы. Яго першы паэтычны зборнік «Кветка, кулак і пажадлівае выццё» (Flower, Fist and Bestial Wail) накладам 200 асобнікаў пабачыў свет у 1960 годзе, затым «Вершы на доўгую дыстанцыю для гульцоў, што прайграліся» (Longshot Poems for Broke Players) — у 1962 г. Першы зборнік апавяданняў «Усе сракі ў свеце і мая» (All Assholes In The World And Mine) з’явіўся ў 1966 годзе.
Асноўныя паэтычныя зборнікі Букоўскі, якія зацікавілі яго крытыкаў і чытачоў, былі надрукаваныя ў выдавецтве Loujon Press. У пачатку 1960-х Loujon Press таксама выдаваў літаратурны часопіс The Outsider, дзе друкаваліся творы Джэка Керуака, Алена Гінзберга, Генры Мілера, Ўільяма Бэроўза і іншых. У першым нумары часопіса з’яўляецца падборка вершаў і Чарлза Букоўскі. А ў 1966 па выніках апытання часопіса Бук прызнаны «Аўтсайдарам году».
З 1967 года Букоўскі вядзе калонку «Нататкі старога распусніка» (Notes of A Dirty Old Man) у газеце Open Air, а затым у Los Angeles Free Press. Гэтыя тэксты былі выдадзеныя асобнай кнігай у 1969 годзе.
У 1960—1970-х Чарлз Букоўскі робіцца надзвычай папулярным, асабліва ў Еўропе. Гэтым поспехам ён у вялікай ступені абавязаны свайму прыхільніку і выдаўцу Джону Марціну, які ў 1969 годзе прапануе выплачваць пісьменніку 100 даляраў штомесяц, каб той мог увесь час прысвячаць творчасці. Букоўскі пагаджаецца і кідае працу на пошце. Менш чым праз месяц пасля звальнення ён піша свой першы раман «Пошта» (Post Office), які ў 1971 годзе пабачыў свет у выдавецтве Марціна Black Sparrow Press.
Усе раманы Чарлза Букоўскі ў многім аўтабіяграфічныя. Яго альтэр эга Генры Чынаскі — алкаголік, валацуга і бабнік, які жыве сярод злачынцаў і адкідаў грамадства, але часам трапляе з дапамогай жанчынаў і ў высокія колы. Упершыню Чынаскі з’яўляецца ў аповесці «Прызнанні чалавека, звар’яцелага настолькі, каб жыць са звярамі» (Confessions of a Man Insane Enough to Live With Beasts), потым у раманах: вышэйзгаданая «Пошта», «Фактотум» (Factotum, 1975), «Жанчыны» (Women, 1978), «Хлеб з вяндлінай» (Ham on Rye, 1982).
Апошні зборнік вершаў, які выходзіць пры жыцці паэта, — «Вершы апошняй ночы на Зямлі» (The Last Night of the Earth Poems).
Чарлз Букоўскі памёр 9 сакавіка 1994 ад лейкеміі, у хуткім часе пасля таго, як скончыў свой апошні раман «Макулатура» (Pulp). Цырымонію пахавання правялі будысцкія манахі. На яго магільнай пліце напісана «Не спрабуй» (Don’t try).

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)