• Дайнека Леанід. Назаві сына Канстанцінам

    2

    Леанід Дайнека — аўтар шырокавядомых гістарычных раманаў “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”. У новым рамане “Назаві сына Канстанцінам” ён не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытач перанясецца ў XV—XVI ст., у Рым, у Вялікае Княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Заключныя сцэны рамана — славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.

    Жанр Гістарычны раман
    Выдавецтва Літаратура і мастацтва
    Год выдання 2010
    Колькасць старонак 448
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 135х200 мм
    ISBN 978-985-6941-51-4


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , , .

На старонках кнігі — тугі вузел, дзе замяшаны гісторыя, прыгоды, фантастыка і містыка ў розных «вымярэннях» — ад чацвёртага да шаснаццатага стагоддзяў. Пераносы герояў у розныя часы, каб звязаць падзеі і стагоддзі нейкай залатой ніткай, аўтар прыдумаў вобраз арла. Недзе высока-высока ў вечнасці жыве залаты арол волі, які прылятае толькі да тых, хто змагаецца за сваю зямлю, за сваю Айчыну, каб дапамагчы гэтым людзям у іх святой барацьбе…

Нямала ёсць чытачоў, якіх вабіць гісторыя Бацькаўшчыны, таму раман Л.Дайнекі “Назаві сына Канстанцінам” будзе цікавым для падрыхтаванага чытача: настаўнікаў, гісторыкаў, людзей, якія сочаць за гістарычным мінулым, ушаноўваюць памяць аб падзеях даўніх, слаўных людзях таго часу. ~Стасевіч В.П.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)