Пераклад з польскай мовы — Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода, Ганна Янкута.

Калі ваша таемная або яўная слабасць — гісторыі пра дзяцей, страчаных у дзяцінстве, шматгадовыя амнезіі, упаданні ў кому, папялушкі, што зрабіліся прынцэсамі, ды іншая санта-барбара, то «Знахар» — чытанка для вас. Што-што, а выціскаць сентыментальную слязу з чытача Далэнга-Мастовіч ўмеў. Нездарма перыёдыка, дзе яго раманы друкаваліся з працягам, разыходзіліся шалёнымі накладамі, а ганарар аўтара ў месяц, як палічыла прэса, складаў 15 000 злотых, што на той час станавіла заробкі прэзідэнта і прэм’ер-міністра Польшчы разам узятыя. Гісторыкі літаратуры перакананыя: калі б не загадкавая смерць на румынска-польскай мяжы ў выніку (як лічыцца) сутычкі з салдатамі Чырвонай арміі ў верасні 1939 года, Далэнга-Мастовіч зрабіў бы кар’еру сцэнарыста ў Галівудзе, прадукцыяй якога надзвычай натхняўся, пішучы творы. ~Марыя Мартысевіч
Тадэвуш Далэнга-Мастовіч (1898–1939) — польскі празаік, сцэнарыст і журналіст, які нарадзіўся на Глыбоччыне. Трагічна загінуў на пачатку Другой сусветнай вайны. Аўтар сямнаццаці папулярных раманаў і некалькіх кінасцэнараў. На беларускую мову перакладаецца ўпершыню.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)