• Данеўская І. Багуслаў Радзівіл

    32.80 руб.

    0

    Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла – адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
    Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
    Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.
    Пераклала з украінскай Наталка Бабіна
    Жанр Раман
    Выдавецтва Янушкевіч
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 684
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 150×222 мм
    ISBN 978-985-7165-75-9


    Тэг: .Катэгорыі: , , .

«Шчыра кажучы, я нічога не дадавала і ідэалізавала. Проста апрацавала шмат гістарычных хронікаў, сярод якіх «Аўтабіяграфія» Радзівіла, ягоная вялікая эпісталярная спадчына, успаміны ягоных слуг, сучаснікаў – сяброў і ворагаў, шматлікія даследаванні аўтарства пераважна замежных гісторыкаў. У першай кнізе Багуслаў – гэта малады, харызматычны, жыццярадасны юнак, які спазнае свет і шукае сваё месца ў ім… Але з узростам герой сталее, пад уплывам жыццёвых абставін гартуецца ягоны характар, і гэта ўсё зможа ўбачыць чытач», – распавядае аўтарка – украінская пісьменніца Ірына Данеўская. ~https://belsat.eu

Багуслаў Радзівіл (1620-1669) — слуцкі князь, харунжы (1638), канюшы літоўскі (1646), сын віленскага кашталяна Януша Радзівіла і Лізаветы Сафіі Гагенцолерн. Нарадзіўся ў Гданьску, дзяцінства разам з маці правёў ва Усходняй Прусіі і Франконіі. З 1628 г. выхоўваўся ў Літве пад апекай дзядзькі Крыштафа Радзівіла, вялікага гетмана літоўскага. Навучаўся ў кальвінскіх гімназіях Вільні і Кейдан. 1637—1648 гг. правёў з перапынкамі за мяжой, падарожнічаў па Нямеччыне, Нідэрландах, Францыі і Англіі. Кароткі час навучаўся ва ўніверсітэтах Гронінгена, Франекера і Утрэхта, прыватных «рыцарскіх акадэміях» Парыжа, браў удзел у ваенных выправах галандскіх і французскіх войскаў супраць гішпанцаў. Пасля вяртання на радзіму ў 1648 г. апынуўся ў цэнтры падзей, звязаных з казацкім паўстаннем, Трынаццацігадовай вайной з Расіяй, Кейданскай уніяй ВКЛ са Швецыяй, Радноцкім трактатам. У 1657 г. яго сваяк, брандэнбургскі курфюрст Фрыдрых Вільгельм, прызначыў Б. Радзівіла прускім генерал-губернатарам. У Кёнігсбергу ён стаў адным з архітэктараў прускага абсалютызму і дзяржаўнай ваеннай сістэмы. Б. Радзівіл быў актыўным збіральнікам і мецэнатам мастацтва. Яго збор жывапісу налічваў каля тысячы твораў, а ў кнігазборы князя пачэснае месца займаў і знакаміты «Радзівілаўскі» летапіс. Дзякуючы шчодрай падтрымцы і заступніцтву Б. Радзівіла і яго кузена Януша ў ВКЛ і на Падляшшы дзейнічалі пратэстанцкія і праваслаўныя школы, фундаваліся кальвінскія і лютэранскія зборы, праваслаўныя цэрквы і манастыры.
(https://nn.by/?c=ar&i=181563)

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)