Павел Дарохін
Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Мінску.
Навучаўся ў гімназіі-каледжы мастацтваў, гістарычным факультэце і магістратуры БДУ, аспірантуры БДАМ. У 2010-2011 гг. атрымаў перападрыхтоўку па спецыяльнасці “перакладчык-рэферэнт” (англійская мова). Кандыдат мастацтвазнаўства.
У 2014-2016 гг. наведваў Беларускі калегіюм (літаратурна-філасофскае аддзяленне), у 2019-2020 гг. – Школу маладога літаратара.
Сябра Беларускага саюза дызайнераў, у 2015-2020 менеджар праектаў ГА “БСД”.
Публікаваўся ў часопісах “Дзеяслоў”, “Маладосць”, газеце “Літаратура і Мастацтва”.
У 2017 г. атрымаў прэмію “Блакітны свін” ад суполкі “Літпрадмесце”. З вершамі выступаў на такіх пляцоўках, як “Рухавік”(3 месца ў 2015 г.), “Не:Трогай”, “Дорогой поэт”, “Вечер”, “ЛітКава”, “Эшафот”, “Вобла”, “Вершы на асфальце”(Стральцоўскі фэст”), “Sprava festival” і іншых.
У 2020 годзе патрапіў у шорт-ліст прэміі Міхала Анемпадыстава.
Удзельнік міжнародных мастацкіх конкурсаў, калектыўных выстаў.
Мастак-ілюстратар, паэт, жыве ў Мінску.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)