Знакаміты раман англійскага пісьменніка Даніэля Дэфо (каля 1660—1731) пра марахода, які дваццаць восем гадоў пражыў на самоце на ненаселенай выспе ля ўзбярэжжа Амерыкі, выкінуты на бераг падчас караблекрушэння, у якім загінулі ўсе, апрача яго.

Першае выданне раману пабачыла свет 25 красавіка 1719 пад назваю «Жыцьцё і дзіўна незвычайныя прыгоды Рабінзона Круза, марахода зь Ёрку; які пражыў дваццаць і восем гадоў на самоце на ненаселеным востраве ля ўзьбярэжжа Амэрыкі, ля вусьця ракі Арынока; выкінуты на бераг падчас караблекрушэньня, у якім загінулі ўсе, акрамя яго; з выкладаньнем ягонага дзіўнага вызваленьня піратамі» (анг. The Life and Strange Surprizing Adventures of Robinson Crusoe, of York, Mariner: Who lived Eight and Twenty Years, all alone in an un-inhabited Island on the Coast of America, near the Mouth of the Great River of Oroonoque; Having been cast on Shore by Shipwreck, wherein all the Men perished but himself. With An Account how he was at last as strangely deliver’d by Pirates) і прадстаўляла аўтарам самога Рабінзона Круза. Насамрэч прататыпам галоўнаму герою быў рэальны марак з Шатляндыі Аляксандр Сэлькірк, які правёў на ненаселенай выспе ў Ціхім акіяне чатыры гады.

Пераклад Алены Васілевіч.
Мастак — Валянцін Макаранка


Ангельскі пісьменьнік і публіцыст, вядомы галоўным чынам як аўтар «Рабінзона Круза».
Нарадзіўся каля 1660 годза ў Англіі.
Дэфо лічыцца адным з першых прыхільнікаў рамана як жанру. Ён дапамог папулярызаваць гэты жанр у Вялікабрытаніі, а некаторыя лічаць яго адным з заснавальнікаў ангельскага раману. Дэфо плённы і разнастайны пісьменьнік, ён напісаў больш за 500 кніг, памфлетаў і часопісаў на розныя тэмы (палітыка, эканоміка, крымінальнасьць, рэлігія, шлюб, псіхалогія, звышнатуральнае і іншае). Ён быў таксама заснавальнікам эканамічнага журналізму.

Заснавальнік і кіраўнік брытанскай выведкі і контравыведкі ў 1709—1713 гадах.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)