• Дойл Артур Конан. Нататкі пра Шэрлака Холмса

    13.10 руб.

    0

    Кніга пра найвялікшага шпіка ўсіх часоў і народаў. Высакародны і бясстрашны змагар са злом, уладальнік вострага розуму і незвычайнай назіральнасці, з дапамогай свайго дэдукцыйнага метаду вырашае самыя заблытаныя галаваломкі, часцяком ратуючы гэтым чалавечыя жыцці. Ён геніяльна пераўвасабляецца, валодае акцёрскім дарам і ўмее паставіць эфектную кропку ў канцы кожнага бліскуча праведзенага ім расследавання.

    Жанр Проза
    Выдавецтва Кнігазбор
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 303
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 130×200 мм
    ISBN 978-985-7119-99-8

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , , .

“Нататкі пра Шэрлака Холмса” — зборнік з дванаццаці апавяданняў пра ангельскага дэтэктыва, другі пасля “Прыгодаў Шэрлака Холмса”. Паводле задумы Дойла, надрукаваныя ў 1894 годзе “Нататкі” мусілі завяршаць цыкл твораў пра Шэрлака Холмса — так з’явілася апавяданне “Апошняя справа Холмса”. Аднак чытачы не дазволілі аўтару забіць героя, а таму гісторыя з прафесарам Марыярці — апошняя ў гэтым зборніку, але ніяк не ў цыкле.

Срэбны Месяц. Пераклала Алена Казлова
Кардонная скрынка. Пераклала Кацярына Маціеўская
Жоўты твар. Пераклала Алена Пятровіч
Біржавы клерк. Пераклала Марыя Мартысевіч
“Глорыя Скот”. Пераклала Алена Казлова
Рытуал Масгрэйваў. Пераклала Ганна Янкута
Райгецкія сквайры. Пераклала Кацярына Маціеўская
Скурчаны чалавек. Пераклала Марыя Мартысевіч
Пастаянны пацыент. Пераклаў Сяржук Мядзведзеў
Грэк-перакладчык. Пераклала Марыя Мартысевіч
Марская дамова. Пераклала Марыя Мартысевіч
Апошняя справа Холмса. Пераклала Ганна Янкута

Артур Конан Дойл (1859 — 1930) — брытанскі пісьменьнік, атрымаў найбольшую вядомасьць дзякуючы сваім дэтэктыўным гісторыям пра Шэрлака Голмза і Доктара Ўотсана, якія сталі прарывам у галіне дэтэктыўнага жанру. Акрамя гэтага існуюць яго працы, якія адносяцца да навуковай фантастыкі, гістарычных навэлаў, п’есаў, раманаў, паэзіі і г. д.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: