• syargej_dubavets__sini_karabel_u_blakitnym_mory_plyve
  • Дубавец Сяргей. Сіні карабель у блакітным моры плыве

    12.00 руб.

    0

    “Я хацеў бы ўсіх, хто чытаў мае ранейшыя кніжкі, крыху расчараваць, таму што ў гэтай кніжцы нічога падобнага вы не знойдзеце. Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, я хацеў напісаць кніжку ні пра што. І калі мне ўдалося напісаць кніжку ні пра што, я буду адчуваць сябе шчаслівым чалавекам…” (Сяргей Дубавец)

    Жанр Раман
    Выдавецтва Ковчег
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 172
    Вокладка мяккая
    Памеры 110×180 мм
    ISBN 978-985-7086-75-7


    Тэг: .Катэгорыі: , , , .

Гэтая кніга нарадзілася з радыё-праекта “Гісторыя аднаго цуду”, перадачы якога гучалі напрацягу 2010 года на хвалях Радыё Свабода. Праект быў прысвечаны моладзеваму аб’яднанню “Майстроўня”, што паўстала ў Менску напачатку 80-х. Паўстала як цуд – нібыта з паветра. Нацыянальная ідэя ў Беларусі перажывала самы моцны крызіс за ўсе гады ХХ стагоддзя. Савецкія ідэолагі практычна дасягнулі сваёй мэты – беларусы былі гатовыя першымі ў Савецкім Саюзе адмовіцца ад якога-кольвечы нацыянальнага базісу і ператварыцца ў людзей будучыні – бяз роду і племені. У Беларусі не было ніякага нефармальнага нацыянальнага руху, не было вядомых, гучных дысыдэнтаў, знікла нават надзея на будучае нацыянальнае адраджэнне. Апошнім прытулкам нацыянальнагу духу было мастацтва – літаратура, выяўленчае мастацтва. Толькі ў мастацкіх асяродках яшчэ размаўлялі па-беларуску, арыентаваліся ў сваёй гісторыі, маглі сказаць, што такое БНР і хто такі Антон Луцкевіч. І вось у гэты крытычны час здарыўся цуд – у Менску нарадзілася студэнцкае аб’яднанне, якое выразна ўзяло накірунак на нацыянальнае адраджэнне. А адраджаць трэба было ўсё ад самага пачатку – ад народных песень, да гісторыі краіны. Таму “майстроўцы”, як яны сябе назвалі, былі адмыслоўцамі на ўсе рукі – умелі і спяваць, і танчыць, і ладзіць народныя абрады, і граць у тэатры, і друкаваць падпольную літаратуру, і маляваць, і вырабляць народныя інструменты, і многа чаго іншага. Прычым гэта не было нейкае невялічкае кола аматараў беларушчыны. Толькі ў кнізе “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду” прадстаўлена больш 50-ці чалавек. Сяргей Дубавец разам з жонкай Тацянай Сапач праехаў усю Беларусь, сустрэўся з былі “майстроўцамі” і запісаў іх успаміны. Дзіву даешся, кім толькі не сталі былыся сябры легендарнага аб’яднання – пісьменнікамі, мастакамі, музыкамі, гісторыкамі, выдаўцамі, скульптарамі, настаўнікамі, кінарэжысёрамі, рэстаўратарамі, археолагамі… Як еўрапейскія хрысціянскія каралі і магнаты імкнуліся выводзіць свае роды ад герояў старажытнага Рыму, так і пазнейшыя дзеячы беларускага адраджэння – прычым у любой сферы – імкнуліся знаходзіць сваё запачаткаванне ў ідэях і справах “Майстроўні”. Дастаткова, пачытаць успаміны Лявона Вольскага і ўголас сабе здзіўлена прамовіць – дык і “Мроя” ад “Майстроўні”!
Подробнее на livelib.ru:
https://www.livelib.ru/book/1001057345-majstronya-gistoryya-adnago-tsudu-syargej-dubavets

Літаратурную дзейнасць пачаў у «самвыдаце». Падчас службы ў Савецкай арміі выконваў абавязкі карэспандэнта дывізійнае газеты «Боевой призыв», якая знаходзілася на тэрыторыі Мінскага аператыўнага палка («Белполк»). На рэдакцыйнай машынцы Сяргей Дубавец друкаваў самвыдавецкую газету «Люстра дзён», якую пачаў выдаваць у 1980 разам з Вінцуком Вячоркам і Сяргеем Сокалавым, пад калектыўным псеўданімам «Беларуская талеранцыйная грамада». У 1984 у Слоніме разам з Сяргеям Астраўцовым выдаюць літаратурную газету «Набойні», дзе змяшчаюць свае творы. У 1986 разам з талакоўцамі выпускаў скандальны «Бурачок». З 1987, жывучы ў Маладзечна, працаваў у аддзеле крытыкі і мастацтва часопіса «Нёман» (1987). У 1988 °C. Дубавец разам з Алесем Бяляцкім пачынаюць выдаваць бюлетэнь Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» — «Кантроль». Рэдактар альманаха «Літаратура» (1989), удзельнічаў у выданні газеты «Навіны БНФ». Абіраўся членам Сойму БНФ. Рэдактар газеты «Свабода» (1990—1991). З 1990 Сяргей Дубавец жыве ў Вільнюсе, быў сведкам, а часам і ўдзельнікам барацьбы літоўскай грамадскасці за атрыманне Літвою незалежнасці. З 1991 галоўны рэдактар абноўленай «Нашай нівы». Жанаты, жонка — Таццяна Сапач, паэтэса, тэлежурналіст; дачка — Адэля (псеўд. Тэда Лі), спявачка і празаік.

Друкаваўся ў зборніках «Дзень паэзіі», «З гісторыяй на Вы», «Вобраз», часопісах «Полымя», «Нёман», «Крыніца», у «Литературной газете». Напісаў прадмовы да кнігаў «Мур» Ж.-П. Сартра (1991), «Адвечным шляхам» І. Абдзіраловіча (1993), пераклаў гэты твор на рускую мову для «Нёмана».

Узнагароджаны медалем Літоўскай Рэспублікі «13 студзеня» за «адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры абароне незалежнасці Літвы», медалем імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра (1998) за аўтарскую праграму «Вострая брама» на «Радыё Свабода».


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)