Гісторыя хлопчыка-сіраты, які трапіў у бедныя кварталы Лондана, пачынаючы з часу напісання ў ХІХ стагоддзі, хвалявала не адно па­ка­ленне чытачоў. Жыццё тагачаснай Брытаніі паўстае са старонак кнігі ва ўсёй яго разнастайнасці: ад лонданскага дна да буржуа.

Напрыканцы кнігі змешчаныя цікавыя ілюстрацыі, якія зрабіў мастак Анатоль Тадорскі.


Адзін з самых знакамітых ангельскіх празаікаў і безумоўны класік сусветнай літаратуры.
Нарадзіўся пісьменнік 7 лютага 1812 году ў Лэндпорце, што ля Портсмута, у досыць заможнай сям’і. Сваю пісьменніцкую кар’еру Дыкенс пачаў як рэпарцёр, распрацоўваючы з’едлівую іронію і тонкі гумар у газетных артыкулах і робячыся ўсё больш і больш запатрабаваным журналістам. Першыя нарысы пісьменніка, якія так і называліся – “Нарысы Боза”, – былі выдадзеныя ў 1836 годзе, але прайшлі амаль незаўважнымі. Тым не менш, ужо ў тым жа годзе пісьменніка чакаў ашаламляны поспех…

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)