• ДзАтСлав
  • Дзіцячы атлас Беларусі. Славутыя асобы

    9.50 руб.

    0

     Папярэднiя атласы, якiя выйшлi ў гэтай серыi, распавядалi юным чытачам пра прыроду Беларусi, яе архiтэктурныя помнiкi, легенды i паданнi i адразу зрабiлiся бестселерамi. Гэты выпуск, прысвечаны славутым людзям нашай краiны, таксама выклiкаў вялiкую чытацкую цiкавасць. Аўтар — маладая пiсьменнiца Станiслава Умец, якая нядаўна стала лаўрэатам Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii ў намiнацыi «Дэбют». Кожны раздзел кнiгi прысвечаны якой-небудзь вобласцi, да карты, змешчанай на развароце, прывязаны бiяграфii славутых людзей — ад Усяслава Чарадзея, полацкага князя, якi па легендзе мог ператварацца ў ваўка, i да Яўгенii Янiшчыц, паэткi ХХ стагоддзя. Вось, напрыклад, першы разварот, прысвечаны ўраджэнцам Брэсцкай вобласцi. Асветнiк i выдавец Iван Фёдараў, той самы, якi надрукаваў першую рускую кнiгу, нарадзiўся ў вёсцы Петкавiчы Баранавiцкага раёна. Паэт i рыцар XVI стагоддзя Андрэй Рымша родам з вёскi Пенчын таго ж Баранавiцкага раёна. Апошнi канцлер ВКЛ Iахiм Храптовiч нарадзiўся ў Ясенцы, а апошнi кароль Рэчы Паспалiтай Станiслаў Панятоўскi з Воўчына Камянецкага раёна. Вытрымлiваецца храналагiчны прынцып: на апошнiх разваротах, прысвечаных Брэстчыне, яе больш познiя ўраджэнцы — Рыгор Шырма, Мiхаiл Пташук, Нiна Мацяш… Атлас аформлены ярка, iнфармацыя падаецца запамiнальна i даступна, прыводзiцца шмат уразлiвых фактаў, што змушаюць па-iншаму зiрнуць на гiсторыю сваёй радзiмы.

    0+

    ISBN 978-985-02-1907-7

    Жанр Атлас
    Выдавецтва Мастацкая літаратура
    Год выдання 2019
    Колькасць старонак 48
    Вокладка мягкая
    Памеры 220х290х8 мм

    Тэгі: , .Катэгорыі: , , .

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)