

Дзе знайсці сто і адзін скарб Беларусі? Вядома ж, у атласе, які стварыў знаўца беларускай гісторыі, збіральнік нашых старажытнасцяў, адзін з найлепшых гідаў Беларусі Яраш Малішэўскі. Якія ж гэта скарбы: найвышэйшы альбо найменшы, трыкутны ці без аднае вежы, з найстарэйшым у Беларусі гадзіннікам альбо напалову мураваны, напалову драўляны… Гэтыя скарбы ва ўсіх куточках Беларусі. Яны чакаюць вас — тых, хто любіць вандраваць і не стамляецца захапляцца, хто гатовы ўзняцца на высокія вежы і спусціцца ў глыбокія сутарэнні, хто бачыць мінулае і будучыню. У кожнага скарбу ёсць сэрцайка. Пакуль што ўнутры яно белае. Але кожны — як будучы дарослы, гэтак і даўно дарослы — мае магчымасць размаляваць тое сэрцайка, якое бачыў, альбо тое, якое марыць пабачыць.
0+
ISBN 978-985-02-1898-8
Жанр | Атлас |
Выдавецтва | Мастацкая літаратура |
Год выдання | 2019 |
Колькасць старонак | 80 |
Вокладка | мягкая |
Памеры | 220х290х8 мм |