• Эда. Песні пра багоў

    32.30 руб.

    33

     «Песні пра багоў» — першая частка “Паэтычнай Эды”, аднаго з найбольш вядомых шэдэўраў старажытнай скандынаўскай літаратуры. У кнігу ўвайшлі як вядомыя паэмы з “Каралеўскага кодэкса”, так і творы з іншых крыніцаў, да якіх рэдка звяртаюцца перакладчыкі. Гэта – першы поўны пераклад эдычных песень пра асаў і ванаў, альваў і двэргаў, ётунаў і валькір’яў на беларускую мову. У дадатак да тэкстаў кніга ўтрымлівае змястоўныя каментары да кожнай паэмы, дзе апроч тлумачэнняў падаюцца і цікавыя факты па гісторыі твораў і асаблівасцях іх перакладу.

    Кніга адрасаваная ўсім аматарам скандынаўскай міфалогіі ды старажытнай літаратуры.

    Пераклад са старажытнаісландскай і каментарыі  Яўгена Папа­­куля.

    Жанр
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2021
    Колькасць старонак 312 с.
    Вокладка  цвёрдая
    Памеры 148х210 мм
    ISBN 978-985-7209-79-8

    У наяўнасці


    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , .

Пра аўтара

Яўген Папакуль нарадзіўся ў 1988 годзе ў Наваполацку. Кандыдат філалагічных навук, выкладае міфалогію і шведскую мову ў Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Працуючы над дысертацыяй, пачаў перакладаць шведскія народныя балады на беларускую мову. Гэтыя пераклады, як і пераклады асобных эдычных песень, чытачы маглі пабачыць у часопісах “Маладосць” і “Полымя”.
Перакладае не толькі са шведскай і старажытнаісландскай, але і з фарэрскай ды мовы норн. Натхняецца суровай Поўначчу і коцікамі. У планах на будучыню – працяг працы над “Эдай”.

Водгукі


Чытач
М.
1 апреля, 2021

Безумоўна, вартая передзамова!
Прачытаць слынную Эду на беларускай мове марыла яшчэ са студэнцтва, пазнаёміўшыся з рускамоўным перакладам «Прароцтва вёльвы». Люблю старажытную Поўнач, таму кнізе неймаверна рада: гэта сапраўдная падзея ў беларускай літаратуры.
Спадзяюся, аўтар працягне сваю няпростую працу, каб можна было і «Мову паэзіі» Сноры Стурлусана таксама прачытаць па-беларуску 🙂

 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)