

Фердынанда Рушчыца — мастака-жывапісца ведаюць, напэўна, усе. Нядзіўна, што яго вобразы, якія характарызуюцца бесперапыннай эвалюцыяй стылю і тэмы, і сёння прыцягваюць увагу мноства зацікаўленых аматараў. Аднак мала хто ведае, што Рушчыц таксама быў выдатным сцэнографам, графічным дызайнерам, грамадскім і палітычным актывістам. Не ўсе таксама памятаюць, што менавіта Рушчыц быў аўтарам „ключоў ад Вільні”, якія былі ўручаны Маршалу Юзафу Пілсудскаму пасля вызвалення горада.
Вялікі Паляк, сын беларускай зямлі і сёння з'яўляецца фігурай неспасціжнай, таямнічай, інтрыгуючай. Тым, хто адкрывае чарговыя раздзелы яго жыццёвага падарожжа, ён падаецца вельмі займальным персанажам: з аднаго боку, як гэта характэрна для мастакоў, „легкадумны”, здольны акліматызавацца ў любым асяроддзі і ў любой новай ролі, а з другога — поўны настальгіі і тугі па спакойным радавым Багданаве з прадказальным рытмам падзей, роднымі прасторамі, якія супакойваюць душу
і сэрца… Гэты разлад у душы творцы, які ўзмацняўся ваеннымі падзеямі на Радзіме, сфармаваў яго як асобу і дазволіў таленту ўмацавацца і дапоўніцца.
Наш альбом дае магчымасць ажыццявіць падарожжа ў менш вядомыя этапы жыцця і творчасці Фердынанда Рушчыца, запрашае пазнаць глыбіню яго думак, непакорлівую душу і праніклівы розум, якія не паддаваліся нягодам гісторыі і чалавечым слабасцям, але дазвалялі мастаку развівацца, каб стаць
выбітнай, усебакова развітай асобай, Вялікім Палякам — Грамадзянінам Адроджанай Незалежнай.
На беларускай і польскай мовах.
Жанр | Біяграфія |
Выдавецтва | Галіяфы |
Год выдання | 2019 |
Колькасць старонак | 168 |
Вокладка | цвёрдая |
Памеры | 240х210х15 мм |
ISBN | 978-985-7209-26-2 |