«Алесь Емяльянаў-Шыловіч – асоба ў літаратуры не выпадковая і не новая, адпаведна і яго ўласны зборнік вершаў варта разглядаць не як шчаслівы збег абставінаў, як часцяком здараецца з першымі кнігамі маладых творцаў, а як вынік плённае працы папярэдніх гадоў, – піша ў рэцэнзіі на кнігу Усевалад Сцебурака. – І дадамо яшчэ – шчырасць аўтара. Заўсёды прыемна чытаць радкі, якім верыш, нават калі заўважаеш недасканаласць… Гэта асабліва важна, бо вершы, напісаныя ў розны час, на розных этапах сталення, часта дысануюць. І чытаюцца яны толькі пры той умове, калі малады творца шчыры нават у памылках і не саромеецца быць наіўным і смешным – такім, якім быў падчас напісання верша… Упэўнены, кніга Алеся Емяльянава-Шыловіча знойдзе свайго чытача, а аўтар – натхненне для новых вобразаў і рыфмаў».

Емяльянаў-Шыловіч Алесь Віктаравіч нарадзіўся 23 студзеня 1987 г. ў Крычаве. Скончыў біялагічны факультет Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2013).

Друкаваўся ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», «Верасень», «Тэрмапілы», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», альманаху «Тэксты», калектыўных зборніках. Аўтар кнігі вершаў «Парасонечнасць» (2014). Творы перакладаліся на польскую і сербскую мовы.

Пераможца (2-е месца) конкурса перакладу паэзіі Віславы Шымборскай на беларускую мову (2015). Рэдактар літпартала Textura.by.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: