Андрэй Федарэнка цяпер той, чые творы — чытаць абавязкова. ~Аксана Бязлепкіна, budzma.by
А заканчваецца кніга лістом-даносам аднаго з чытачоў «Маладосці», які абураны апавяданнем Федарэнкі, надрукаваным у часопісе: «Калі ты вораг, то чаму друкуешся ў дзяржаўным часопісе?». І гэта не атавізм 1930-х, а рэальнасць. ~Сяргей Макарэвіч, Наша Ніва
Гэтыя літаратурныя эсэ Андрэй Федарэнка пісаў на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская: “Структурна “Сечка” Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны — выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен “сечкі” Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, як мастацкасць…”

Андрэй Федарэнка нарадзіўся ў 1964 годзе ў в. Бярозаўка на Мазыршчыне. Скончыў Мазырскі палітэхнікум і бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт Мінскага інстытута культуры. Працаваў мулярам, бібліятэкарам, рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм». У 2005—2011 гадах — загадчык аддзела прозы ў часопісе «Маладосць». У 2011—2012 гадах супрацоўнік аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Цяпер стыль-рэдактар часопіса «Дзеяслоў».
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1995) за кнігу «Смута», прэміі «Залатая літара» (2009) за кнігу «Нічые», прэміі «Гліняны Вялес» (2014) за кнігу «Ціша». Пісьменнік году 2012 па версіі часопіса «Sexsus» за кнігу «Ланцуг». Уладальнік трэцяй прэміі імя Ежы Гедройца (2011) за кнігу «Мяжа».
Па кнізе «Шчарбаты талер» зняты чатырохсерыйны мастацкі фільм.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: