Кніжная серыя «Паэты планеты» (выдавецтва «Зміцер Колас») выходзіць з 2016 года. У ёй сабрана сусветная паэзія па-беларуску — пераклады выбраных твораў выдатных лірыкаў розных гістарычных эпох.
Кожная кніга прысвечана аднаму аўтару.

Санеты Уільяма Шэкспіра, вершы Бадлера, санеты Петраркі, творы Гётэ і іншых паэтаў цудоўна пераклалі на беларускую мову знакамітыя майстры слова. Сярод іх — Уладзімір Дубоўка, Юрка Гаўрук, Ганна Янкута, Андрэй Хадановіч, Лявон Баршчэўскі і інш.

На вокладках змешчаны партрэты паэтаў і радкі з іх твораў. Афарміцель — Марцін Русецкі. У серыі запланавана каля 75 выданняў. Кнігі адрасаваны шырокаму колу чытачоў. Выданні ў мяккай вокладцы, кішэннага фармату.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)