• Галасы з-за небакраю
  • Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст.

    10.90 руб.

    0

    Анталогія «Галасы з-за небакраю» — унікальны культурніцкі праэкт у гісторыі айчыннага кнігавыдання. З «варштатам Скарыны» сустрэлася кніга, у якой 658 аўтараў — пачынаючы ад легендарнага Гамэра. Змешчаныя ў анталогіі шэдэўры сусветнай паэзіі цягам усяго ХХ стагоддзя з 57 моваў на беларускую перакладалі 198 перакладчыкаў.
    Выданне прызначаецца для выкладчыкаў замежнай літаратуры і студэнтаў, а таксама для ўсіх аматараў прыгожага пісьменства. Кніга ілюстраваная рэдкімі архіўнымі фотаздымкамі і ўтрымлівае кароткія біяграфічныя звесткі пра ўсіх перакладчыкаў.
    Жанр Паэтычная анталогія
    Выдавецтва Лімарыус
    Год выдання 2008
    Колькасць старонак 896
    Вокладка цвёрдая
    ISBN 978-985-6740-83-4

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , , , .

Укладальнік Міхась Скобла. Уступны артыкул Евы Лявонавай. Навуковы рэдактар Лявон Баршчэўскі.

Сярод аўтараў і перакладчыкаў анталёгіі чытач сустрэне нечаканыя імёны. Так, майстар лірычнай прозы Янка Брыль выступіў тут як перакладчык паэзіі Міцкевіча і Буніна. Крытык і гісторык літаратуры Анатоль Сідарэвіч віртуозна пераклаў гімнаграфічныя грузінскія акравершы. А адзін з пачынальнікаў айчыннага тэатра Флярыян Ждановіч у «Галасы з-за небакраю» трапіў як перакладчык і містыфікатар адначасова, выдаўшы на суд беларускага чытача невядомы разьдзел з паэмы Міцкевіча «Пан Тадэвуш».
Андрэй Хадановіч конгеніяльна перастварыў Бадлера, Лявон Баршчэўскі — Пэтрарку і Гётэ, Васіль Сёмуха — Рыльке, Алесь Разанаў — набілянтаў Іва Андрыча і Яраслава Сайфэрта, Ніна Мацяш — паэтаў францускай Плеяды…
Сярод паэтаў анталёгіі, поруч з ведамымі клясыкамі – асобы духоўныя: Папа Ян Павал ІІ, тыбэцкі далай-лама Рыгдзін Цаньян Джамцо, ксёндз Ян Твардоўскі. Загучаў па-беларуску нават японскі імпэратар (і паэт) Муцухіта. ~Наша ніва

Выхад у свет анталогіі “Галасы з-за небакраю” стаўся ці не самай значнай падзеяй для гісторыі беларускага паэтычнага перакладу за ўвесь час яго існавання… Укладальнікам зробленая велізарная праца па зборы і сістэматызацыі матэрыялу, каштоўнага для гісторыі беларускага перакладу. З прычыны, што названая галіна літаратуразнаўства ў беларускай навуцы практычна не распрацаваная, анталогію можна лічыць пачаткам яе вывучэння і першым грунтоўным зборам тэкстаў і біяграфічнага матэрыялу. Вялікую карысць для наступных даследаванняў, прысвечаных паэтычнаму перакладу, маюць біяграфічныя даведкі, для якіх укладальнікам выбраныя звесткі менавіта пра перакладніцкую дзейнасць беларускіх паэтаў, навукоўцаў, журналістаў, святароў і г.д. ~Ганна Янкута

Міхась Скобла, Міхаіл Уладзіміравіч Скобла (нар. 23 лістапада 1966, вёска Паляжын каля Дзярэчына, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць, БССР, СССР) — беларускі паэт, парадыст, перакладчык, эсэіст. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1991). Працаваў у Міністэрстве культуры і друку, у рэдакцыі часопісу «Роднае слова», намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларускі кнігазбор». Вядзе аўтарскую праграму «Вольная студыя» на Радыё Свабода. Жыве ў Мінску. Аўтар кніг паэзіі «Вечны Зніч» (1990), «Вочы Савы» (1994), «Нашэсце Поўні» (2000), кнігі літаратурных пародыяў «Розгі ў розніцу» (1993), зборніка вершаў для дзяцей «Камень-перунок» (1998), кнігі гістарычных нарысаў «Дзярэчынскі дыярыюш» і інш. Складальнік анталогій беларускай паэзіі ХХ ст. «Краса і сіла» (2003) і сусветнай паэзіі ў беларускіх перакладах «Галасы з-за небакраю» (2008).

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: