• Галіноўская Ніна. Вясёлая пясочніца

    6.95 руб.

    0

    Новы зборнік вершаў “Вясёлая пясочніца” будзе цікавы дашкольнікам. Спатрэбіцца выхавацелям дзіцячых садкоў, а таксама бацькам, бабулям і дзядулям для сумеснага чытання з дзецьмі і ўнукамі.

    Мастак — Кацярына Разанкова. Мастацкае афармленне серыі Маі Пракаповіч.

    Серыя «Нашым дзеткам».

    Жанр Вершы
    Выдавецтва Мастацкая літаратура
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 10
    Вокладка мяккая
    Памеры 197×214х3 мм
    ISBN 978-985-0218094


    Тэг: .Катэгорыі: , , , .

Галіноўская Ніна, нарадзілася 18.12.1935 г. у вёсцы Вялікія Лазіцы Шклоўскага раёна Магілеўскай вобласці.
У 1955 г. скончыла Магілеўскую дашкольную педагагічную навучальню. Працавала выхавацелькай дзіцячага сада торфапрадпрыемства «Калпеніца» Берасцейскай вобласці, дзіцячага дома ў мястэчку Лунна Гарадзенскай вобласці (1955-1958), карэктарам газеты «Мінская праўда» (1962-1963), карэктарам друкарні выдавецтва «Звязда» — затым выдавецтва ЦК КПБ (1963-1967). У 1967-1968 гг. — рэдактар мастацкіх фільмаў газеты «Кинонеделя Минска». Сябра СП СССР з 1985 г.
Першы верш апублікавала ў 1958 г. (скідальская раённая газета «Красное знамя»). Аўтар кніжак вершаў для дзяцей «Давайце пазнаёмімся» (1962), «Лясная зарадка» (1965), «Размова сняжынак» (1968), «Сяргейкаў параход» (1972), Кніжчыны сябры» (1975), «Мой дзень» (1977), «Зай прагназіст» (1979), «Незвычайны карагод» (1986), «Восень едзе ў магазін» (1990), калектыўнага зборніка «Калі ветрык спачывае» (1985).
Ніна Галіноўская — лаўрэат літаратурных прэмій імя Янкі Маўра і Васіля Віткі.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)