• Гамсун Кнут. Голад

    17.95 руб.

    0

    У кнігу знакамітага нарвежскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1920 года Кнута Гамсуна (1859–1952) увайшлі тры сусветна вядомыя раманы. «Голад» — гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару еўрапейскую вядомасць. «Пан» — лірычны аповед пра веліч прыроды і трагедыю неўзаемнага кахання, у якім спалучыліся скандынаўскія сентыментальнасць і нянавісць, дзівацтвы і пакуты, а фонам з’яўляецца суровая прыгажосць паўночнага ўзбярэжжа. «Вікторыя» — праніклівы раман пра чуллівае і пяшчотнае каханне, якое суправаджаюць гонар і годнасць, хвароба і смерць…

    Жанр Збор твораў
    Выдавецтва Янушкевіч
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 364
    Вокладка мягкая
    Памеры 145х215 мм
    ISBN 978-985-7165-10-0


    Самавываз або бясплатная дастаўка ў Мінску па лініі метро. Перасылка поштай па Беларусі.


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , , , , .

Кнут Гамсун, сапраўднае імя Кнуд Педэрсен (4 жніўня 1859 — 19 лютага 1952) — нарвежскі пісьменнік, паэт, драматург, сацыяльны крытык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі літаратуры (1920).

У ранніх раманах і аповесцях «Голад» (1890), «Містэрыі» (1892), «Новая зямля» (1893), «Пан» (1894), «Вікторыя» (1898), зборніку навел «Сіеста» (1898), напісаных у традыцыях неарамантызму, адчуваецца ўплыў філасофскіх ідэй Ф. Ніцшэ, Э. Сведэнбарга, А. Шапенгаўэра. С. Кіркегара, эстэтыкі А. Стрындберга, Ф. Дастаеўскага. У раманах «Пад восеньскай зоркай» (1906), «Бенані», «Роза» (абодва 1908), «Вандроўнік грае пад сурдзінку» (1909) дамінуюць матывы самотнага вандроўніцтва, беспрытульніцтва, пошуку шляхоў да зліцця з прыродай. Раманы «Апошняя ўцеха» (1912), «Дзеці свайго часу» (1913), «Мястэчка Сегельфос» (1915), «Плён зямлі» (1917; Нобелеўская прэмія) вызначаюцца непрыняццем тагачаснай заходняй цывілізацыі (за выключэннем нямецкай). Ідэі зліцця з прыродай і зямлёй развіваюцца ў раманах «Жанчыны каля студні» (1920), «Аўгуст» (1930), «А жыццё ідзе» (1933), «Кольца замыкаецца» (1936). Аўтар драматычных твораў «Каля брамы царства» (1895), «Гульня жыцця» (1896), «Вечаровая зара» (1898), «Манах Вэнт» (1902), зборнікаў вершаў «Дзікі хор» (1904), мемуараў «На зарослых сцяжынках» (1949).


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: