• Гапееў Валеры. Мая мілая ведзьма

    18.50 руб.

    Няма ў наяўнасці

    3

    Аднойчы наступае такое: дзевятая гадзіна дзевятая хвіліна дзевятага чысла дзевятага месяца ў дзевяты месяцовы дзень. Яна заходзіць у клас. Для ўсіх іншых дзесяцікласнікаў яна застаецца звычайнай, хіба крыху больш незалежнай і самастойнай дзяўчынкай, але ты, яе аднакласнік, будзеш ведаць, што яна — ведзьма. Бо яна ведае. Ведае, як не глядзець, а бачыць, не слухаць, а чуць. І гэты свет раптам пачне мяняцца: ты ўсвядоміш, што такое здрада і сапраўднае сяброўства, зразумееш чужую бяду і адчуеш чужы боль, пазнаеш шчырае каханне і здолееш — ты здолееш! — вытрымаць гэты неміласэрны цяжар разумення. Ты зробіш усё ад цябе залежнае, каб жыў ружовы матылёк. І выявіцца, што можаш так шмат…
    Серыя: «Пазакласнае чытанне»
    Жанр Школьны раман
    Выдавецтва Мастацкая літаратура
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 257
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 147х208 мм
    ISBN 978-985-02-1791-2

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , , .

…можа, недарэмна за Валерыем Гапеевым замацаваўся імідж аўтара выдатных твораў для падлеткаў і зусім ня варта спяшацца разбураць гэты вобраз? ~Марына Весялуха, Звязда

Аўтар аповесцяў і апавяданняў як для дзяцей і падлеткаў, так і для дарослых. Працуе ў розных жанрах: ад рэалізму да фантастыкі, містыкі. Ва ўзросце 40 гадоў напісаў свой першы раман «Праклён», а пасля містычны дэтэктыў «Ноч цмока» (Прэмія «Залаты апостраф» «За лепшую прозу ў 2016 г.»). Жыве ў Івацэвічах.

Незвычайны — цёмна-ружовы — матылёк трапечацца між шурпатых рудых ствалоў хвой. Крадуся да яго, ён усё бліжэй і бліжэй, уецца лёгка, але не вельмі зграбна, бачком, быццам у яго адно крылца меншае ці кволейшае за другое. Яшчэ крок, яшчэ паўкроку па мяккай посцілцы з сухіх хваёвых іголак — і матылёк заўважае мяне, імкліва спырхвае ўдалячынь. І тады я бягу адкрыта.
Бягу і разумею: мне нельга лавіць яго, бо хапну рукой — і зломяцца тонкія ружовыя крылцы. І нават калі атрымаецца асцярожна ўзяцца за іх, дык на пальцах застанецца ружовы аксаміт, а крыл­цы незваротна згубяць сваё хараство. Але я бягу, мне трэба злавіць яго, патрымаць у руках, каб давесці самому сабе, што я — спрытны і хуткі!
Матылёк бліжэй і бліжэй, я бачу, што адна пара крылцаў у яго насамрэч круглявай формы, а другая — завостраная на канцы, таму палёт ягоны няроўны, і ён стаміўся, ён адчайна трапеча, я наганяю яго, ужо ўзняў руку, каб у наступнае імгненне схапіць, сціснуць. Мне ўжо няважна, што зломяцца, ператворацца ў шматкі дзівосныя крылцы, што далонь і пальцы прыцярушацца бліскучым ружовым пылам, а сам матылёк, відавочна ж, загіне.
Раптоўна перада мной рассцілаецца вялізная прагаліна, б’е ў вочы зыркае святло, хвоі раздаюцца, а я не магу спыніцца перад жудаснай кручай. Неспадзявана адчуваю дзіўны водар, маты­лёк — перад самым маім тварам. Ён з апошніх сіл успырхвае вышэй за маю галаву. А я — падаю. З вялізнай вышыні на дно кручы, дзе струменіцца ледзь бачны раўчук, на жоўты іскрысты пясок…
І ніколі яшчэ не ўпаў.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)