Напісаць раман – майстэрства найвышэйшага пілатажу. І гапееўскі “Праклён” такому жанру цалкам адпавядае. ~Дзяніс Марціновіч, budzma.by
«Праклён» — моцны класічны раман з няспешным рытмам і працяглымі дыялогамі. ~Максім Кавальскі, Наша Ніва
У час, калі літаратура забаўляецца гульнямі з самой сабой, калі яна цікавіцца сучаснасцю роўна настолькі, наколькі сучаснасць цікавіцца ёй, Валеры Гапееў вырашыў прамаўляць сур’ёзна… “Праклён” – не проста раман, гэта сур’ёзная праца: пісьменнік спрабуе схапіць тую самую нацыянальную ідэю з паверхні нашага паўсядзённага жыцця. ~Жанна Капуста, bookster.by
Раман “Праклён” стаў падзеяй апошняга дзесяцігоддзя — ў ім Валеры Гапееў паспрабаваў раскрыць генетычны код і менталітэт беларускай нацыі. ~Новы Час
Калі пытаюць, пра што раман, адказаць цяжка.
Пісаў раман пра нас саміх, пра сябе самога, пра свае сумненні. Пра сакральнасць беларусаў, якую ў нас адымаюць і нішчаць, а мы нават не ведаем, не заўважаем гэтага. Пра пошукі сапраўднай веры, ідэі, месца свайго ў жыцці.
…Жыў-быў просты вясковы хлопец, разумны, талковы. І ён хацеў знайсці адказ: чаму знікае той свет, які яму быў такі блізкі і вядомы з дзяцінства?
Ён шукае адказы на гэтыя пытанні — і знаходзіць іх зусім у іншым месцы, нечакана для сябе становячыся ў цэнтр такіх падзей, пра якія і не думаў ніколі.
Чаму назва “Праклён”, такая страшная і чорная? Бо лічу, што вісіць над намі ўсімі праклён за нашу бязвольнасць, баязлівасць, тую славутую талерантнасць, якая найперш базіруецца на нашым жаданні выжыць, дараваць крыўдзіцелям і служыць ім далей, абы толькі самому заставацца цэлым. То найвялікшы грэх наш — забыцца на сваё, не любіць свайго, прадаваць сваё, а мы не асэнсоўваем, не хочам асэнсоўваць яго, адчужаючыся ўсё далей і далей ад сваёй зямлі, гандлюючы сваім сакральным, сваімі святынямі… І не каемся.
І нашае ўсё знікае, знікае тое, што робіць нас нацыяй, што дапамагае нам ідэнтыфікавацца ў свеце, што робіць нас людзьмі паважанымі сярод мноства іншых народаў.
Пра гэта раман. Пра Кветку і Крыж, пра Камень і Малітву пакаяння.
Містыка? Не, трошкі — столькі, колькі яе было раней у вёсцы, дзе абавязкова была свая бабулька-шаптуха. Фантастыка? Не, рэальнасць.

Першы беларускі раман пра сучаснасць, у якім містычнае і міфалагічнае адваёўвае сваё права на існаванне ў рэчаіснасці і робіцца неад’емнай часткай нашага жыцця. Пакутлівыя пошукі выхаду з-пад улады Праклёну прыводзяць да неабходнасці паверыць. У рамане выяўляюцца тыя сілы, якія ўпарта адносіліся да міфічных толькі таму, што адным не хапала моцы паверыць і прыняць відавочнае, а другім хапала розуму і ўлады выдаваць сапраўднае за казкі і легенды.

Беларускі пісьменнік і журналіст, аўтар некалькіх кніг для дзяцей і падлеткаў. У 2013 годзе, ва ўзросце 40 гадоў, напісаў свой першы раман — містычную кнігу «Праклён». Жыве ў Івацэвічах, працуе адказным сакратаром мясцовай газеты.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: