
-
Гапеева Вольга. Дзве Авечкі
25.00 руб.
20“Дзве Авечкі” – гэта паэма для дзяцей і дарослых, якія не перасталі ўспрымаць свет дзіцячымі вачыма. Вольга Гапеева распавядае тры гісторыі, галоўнымі гераінямі якіх з’яўляюцца дзве авечкі. Тут знойдзецца месца для захапляльных падарожжаў і новых сяброў. Выдатныя ілюстрацыі Марты Герашчанкі дапамагаюць стварыць чароўную атмасферу казачнага свету. У якасці дадатку ў кніжку ўключаны ілюстрацыйны слоўнік, які можа выкарыстоўвацца як лемантар.
Мастачка – Марта Герашчанка
Жанр Вершаваныя гісторыі Выдавецтва Галіяфы Год выдання 2017 Колькасць старонак 68 Вокладка цвёрдая Памеры 220х220 мм ISBN 978-985-7021-38-3 Няма ў наяўнасці
Кніга «Дзве Авечкі» — тры цікавыя гісторыі з шыкоўнымі ілюстрацыямі!
Знайсці якасную дзіцячую літаратуру на роднай мове з сучаснымі героямі і адпаведнымі ілюстрацыямі – вялікая праблема. Выданне кніжкі для дзяцей Вольгі Гапеевай “Дзве Авечкі” з ілюстрацыямі Марты Герашчанка дапаможа цудоўным гісторыям знайсці сваіх чытачак і чытачоў.
Кніга складаецца з трох вершаваных гісторый, кожная з якіх – гэта цікавыя прыгоды дзвюх сябровак-авечак. У канцы кніжкі ёсць прыемны сюрпрыз для тых, хто толькі пачынае вывучаць беларускую мову – ілюстрацыйны слоўнік, які дапаможа дзеткам і бацькам арыентавацца ў некаторых словах.
У выданні жывуць прыгожыя каляровыя ілюстрацыі і надзвычай захапляльныя гісторыі. “Дзве авечкі” ўжо падрыхтаваліся да вандроўкі і хацелі бы зазірнуць і да вас у госці.
першая гісторыя
Авечкі збіраюцца ў дарогу
другая гісторыя
Авечкі ў гасцях у панды
трэцяя гісторыя
Авечкі едуць на пікнік
а яшчэ ў канцы кнігі ёсць
ілюстрацыйны слоўнік
Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) — беларуская паэтка, пісьменніца, мыслярка, перакладчыца, лінгвістка (кандыдат навук, дацэнт). Аўтар кніг “Граматыка снегу”, “Няголены ранак”, “Прысак і пожня”, “Сумны суп”, “(в)ядомыя гісторыі” і інш. Творы Вольгі Гапеевай перакладзеныя на больш як 10 моваў свету.
Стыпендыятка міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Нямеччына, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Аўтарка супрацоўнічае з электроннымі музыкамі, выступае з аўдыёвізуальнымі перформансамі. Займаецца літаратурным перакладам, даследаваннямі ў галіне філасофіі мовы, кампаратыўнай лінгвістыкі, сацыялогіі цела.
Марта Герашчанка – аніматар, дызайнер і ілюстратар дзіцячых кніг.
Скончыла Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт (Вільнюс, Літва), праграма Дызайн і Медыя. З 2011 года – аніматар і мастак на кінастудыі «Беларусьфільм», «Саюзмультфільм»; фрыланс дызайнер і ілюстратар дзіцячых кніг. З 2013 года – арганізатар і выкладчык майстар-класаў па анімацыі для дзяцей і дарослых у Беларусі і Літве. Аўтарка ілюстрацый для такіх кніг як “Сумны суп” (Вольга Гапеева), “Капелька, туман, снежинка. Волшебные превращения воды” (Юлія Смірнова), “Тропинка” (Наталья Абрамцава).
Побач на паліцы:
Спрынчан Аксана. Смачная кніга
20.30 руб. У кошыкГалавіна Ганна. Летняя азбука
4.50 руб. ПадрабязнаБурлак Вера. Фантазюркі
14.00 руб. У кошык
Цудоўная кніжка- і вершы, і малюнкі!