Кніга паэзіі «Метад муаравых крэсак» ўвабрала ў сябе найлепшыя вершы былых гадоў і новыя творы Вольгі Гапеевай. Аматары сучаснай паэзіі абавязкова штосьці знойдуць для сябе ў паэтычным свеце вядомай паэткі.

Ні кахання ў мяне ані кар’еры
ні кахання ў мяне ані кар’еры
толькі завушніца ў вусе правым
ды адна ў левым
ні дачкі не маю ані сына
крумкачоў у полі я чытаць вучыла
я без крыўды крыўда без мяне
кагосьці падзялілі
а мяне – не

Паэтка, перакладчыца, навукоўца. Піша паэзію, прозу, драматургію. Удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Літва і інш.). Займаецца літаратурным перакладам (з англійскай, нямецкай, кітайскай моваў) і гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры, а таксама даследаваннямі ў галіне кампаратыўнай лінгвістыкі і сацыялогіі цела (мадыфікацыі і самапашкоджанні). Мае ступень кандыдата навук (кампаратыўная лінгвістыка). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: