• Гапеева Вольга. Самота, што жыла ў пакоі насупраць

    19.00 руб.

    2

    Ці звязаная схільнасць да меланхоліі са здольнасцю адчуваць прыгажосць і эмпатыю? Чаму самота — вырак сапраўды “чалавечнага” чалавека? Адсутнасць спачування да жывёл, адмаўленне жанчынам і рабам у правах — як ўсё гэта дзіўным чынам жыве ў адной душы і не знаходзіць месца ў іншай? Персанажы рамана Вольгі Гапеевай шукаюць адказу на пытанні, падарожнічаюць, уступаюць у стасункі, даследуюць паралельныя сусветы людзей, жывёлаў і вулканаў.
    Жанр проза
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2021
    Колькасць старонак 208
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 140Х210
    ISBN 978-985-7209-83-5

    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , , .

Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) — паэтка, пісьменніца, перакладчыца, лінгвістка, мыслярка. Аўтарка кніг паэзіі “Словы, якія са мной адбыліся”, “Граматыка снегу”, “Чорныя макі”, “Няголены ранак” і інш., рамана “Кэмэл-Трэвэл”, кніг для дзяцей “Сумны суп”, “Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі”. Творы перакладзены больш чым на 10 моў свету. На нямецкай выйшаў раман “Кэмэл-Трэвэл” (Droschl Verlag, 2021), а таксама зборнік вершаў «Mutantengarten» (Edition Thanhäuser, 2020). На англійскай — кніга вершаў “In My Garden of Mutants” (ARC Publications, 2021). Стыпендыятка міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Германія, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Калумбія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Афіцыйны сайт: www.hapeyeva.org.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)